Гэты праект распрацаваны Міністэрствам сувязі і Апэратыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзыдэнце. На некаторых інтэрнэт-сайтах зьявіліся камэнтары, што гэты праект прапануе кітайскі варыянт інтэрнэт-цэнзуры.
Згодна з распаўсюджаным праектам пастановы, будзе абмежаваны доступ карыстальнікаў інтэрнэту да інфармацыі, якая скіравана экстрэмісцкую дзейнасьць, незаконны распаўсюд зброі, наркотыкаў, парнаграфіі, садзеяньне гандлю людзьмі, прапаганду гвалту. Прапануецца стварыць сьпісы інтэрнэт-рэсурсаў адкрытага і абмежаванага доступу.
Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, пакуль цяжка сказаць, наколькі апублікаваны праект адпавядае таму, што існуе насамрэч. Але спадар Бастунец зьвяртае ўвагу на магчымасьць дастаткова шырока трактаваць палажэньні праекту, які трапіў да грамадзкасьці:
«Гаворка ідзе пра „чорны“ сьпіс забароненых сайтаў, які будзе складацца па патрабаваньнях зацікаўленых дзяржаўных органаў. Гэта значыць, што абмежаваньне доступу да інфармацыі будзе адбывацца не ў судовым парадку, а па запытах дзяржорганаў.Іх потым можна абскарджваць, але гэтае абскарджваньне — гэта перагорнутая піраміда, бо ўсё павінна было б адбывацца наадварот. І толькі на падставе нейкіх судовых рашэньняў тая ці іншая інфармацыя магла б забараняцца».
Паводле спадара Бастунца, невядома, як гэтыя сьпісы будуць ужываць у пунктах калектыўнага карыстаньня інтэрнэтам, як яны на практыцы будуць прымяняцца ў дзяржаўных установах:
«Ёсьць тэарэтычная верагоднасьць, што шараговаму карыстальніку таксама будуць гэты сьпіс забароненых сайтаў настойліва рэкамэндаваць, каб аказаць паслугі па адключэньні яго ад гэтай інфармацыі».
Стваральнік парталу «Акавіта» Фёдар Караленка мяркуе, што ўлада будзе выкарыстоўваць усе сродкі, каб выйграць выбары і захавацца на наступны пэрыяд:
«Ёсьць апазыцыйныя сайты і, канечне, улада будзе імкнуцца „законнымі“ сродкамі абмежаваць іх уплыў на аўдыторыю. І калі будуць падставы гэтыя сайты прыкрыць ці не, але абмежаваць, гэта будзе зроблена. Усё залежыць ад таго, як гэта трактаваць. Калі сам артыкул будзе напісаны так, што тут не прычэпісься, супраць сайту можа згуляць камэнтар да гэтага артыкула. Бо пракамэнтаваць артыкул можа хто заўгодна, у тым ліку могуць быць і правакацыі. І такім чынам можна зачыніць любы няўгодны сайт».
Ад 1 ліпеня, паводле прэзыдэнцкага ўказу № 60 і ўрадавай пастановы № 644, пачнуць дзейнічаць новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэт-прасторы ў Беларусі. Правілы накіраваныя на «ўдасканаленьне выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт». Аднак шэраг беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту мяркуюць, што новы парадак прынясе абмежаваньні ў доступе да сеціва. Яны зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта з просьбай адмяніць указ.
Згодна з распаўсюджаным праектам пастановы, будзе абмежаваны доступ карыстальнікаў інтэрнэту да інфармацыі, якая скіравана экстрэмісцкую дзейнасьць, незаконны распаўсюд зброі, наркотыкаў, парнаграфіі, садзеяньне гандлю людзьмі, прапаганду гвалту. Прапануецца стварыць сьпісы інтэрнэт-рэсурсаў адкрытага і абмежаванага доступу.
Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, пакуль цяжка сказаць, наколькі апублікаваны праект адпавядае таму, што існуе насамрэч. Але спадар Бастунец зьвяртае ўвагу на магчымасьць дастаткова шырока трактаваць палажэньні праекту, які трапіў да грамадзкасьці:
«Гаворка ідзе пра „чорны“ сьпіс забароненых сайтаў, які будзе складацца па патрабаваньнях зацікаўленых дзяржаўных органаў. Гэта значыць, што абмежаваньне доступу да інфармацыі будзе адбывацца не ў судовым парадку, а па запытах дзяржорганаў.
Гэта значыць, што абмежаваньне доступу да інфармацыі будзе адбывацца не ў судовым парадку, а па запытах дзяржорганаў.