"Усталяваная шматкратная розьніца ў кошце доступу ў сетку Інтэрнэт для абанэнтаў РУП "Белтэлекам" і апэратараў электрасувязі. Такая цэнавая палітыка стала загараджальным мэханізмам для зьніжэньня кошту доступу ў сетку на рынку ўвогуле, - падкрэсьліваецца ў звароце. - Без ліквідацыі адзначанай няроўнасьці ў кошце доступу у сетку Інтэрнэт дзейнасьць многіх кампаній можа стаць стратнай", - цытуе тэкст звароту Інтэрфакс.
Апэратары тлумачаць: сытуацыя, якая склалася на рынку, вымушае іх са стратай для сябе фармаваць тарыфы, якія маглі б канкурыраваць з прапановамі нацыянальнага апэратара электрасувязі, каб захаваць абанэнцкую базу.
Паводле разьліках апэратараў, такая сытуацыя ўплывае на фінансава-эканамічную стабільнасьць прыватных апэратараў. І калі яна захаваецца на працягу бліжэйшых паўтары гадоў, беларуская тэлекамунікацыйная галіна можа страціць каля 1 трыльёну інвэстыцыяў і 20 тысячаў працоўных месцаў.