У сёньняшняй перадачы:
Цёці было адразу ясна, што НКВД добра ведае пра тое, што рабілася ў доме Шчагловых. Яе распытвалі аб асобах, якія сапраўды былі ў іх у гасьцях. Пытаньні былі канкрэтныя. Напрыклад: "Хто расказаў такі анэкдот. Пытаюцца ў аднаго, дзе ён хоча быць пахаваны. Той кажа, што побач з таварышам Сталінам. Дык ён жа яшчэ не памёр. Нічога, я пачакаю". Або: "Ты, кажуць, уступіў у кампартыю?" "Ой, дзе, няўжо?" Цёця казала, што яна ня памятае такога. Яна, відаць, у гэты час была на кухні, дзе жанчыны варылі калдуны. "Ня памятаеце? Ну, дык успамінайце." І пакідалі яе на некалькі гадзінаў, а тады прыходзіў другі энкавэдыст і ўсё пачыналася спачатку. Яны паўтаралі слова ў слова тое, што гаварылася пры стале ў Шчагловых...
Галіна Руднік: Тайна маёй лялькі
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды