У сёньняшняй перадачы:
Я пасябравала з адной дзяўчынкай зь беднай шматдзетнай сям'і. Бацька яе вельмі дрэнна ставіўся да жонкі і да дзяцей: хацеў сына, а нарадзіліся тры дачкі. Я вельмі шкадавала сваю сяброўку Лену , бо яна часта плакала. Аднойчы я ёй падаравала сваю ляльку. Хутка пасьля гэтага сытуацыя ў гэтай сям'і зьмянілася. Лена перастала да нас прыходзіць, бацька раптам зьмяніўся да лепшага і пабудаваў вялікую хату на нашай вуліцы.
Ад часу арышту мамы ў красавіку 1938-га году і да пачатку вайны мы атрымалі ад яе ўсяго тры-чатыры лісты зь месца высылкі. У адным лісьце яна, між іншага, напісала: "Галачка, беражы тую ляльку, якую табе падаравала цёця Барбара." Але якраз гэтую ляльку я падаравала беднай Лене. Цёця Барбара ведала, што мая мама мела некалькі залатых манэтаў, але ня ведала, дзе яна іх схавала. Значыць, манэты былі зашытыя ў той ляльцы.
Галіна Руднік: Мамін лягер згадваў і Салжаніцын
Галіна Руднік: У сям’і камуніста нам сказалі, каб болей не прыходзілі
Галіна Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
Галіна Руднік: “У трыццаць сёмым мне было 7 гадоў...”
«Птушкі пералётныя». Прэм'ера да дня народзінаў Свабоды