Чатырох затрыманых удзельнікаў разагнанага спэцназам «Славянскага гей-параду 2010» прывезьлі да судзьдзі Зьмітра Гарбатоўскага. Затрыманыя паведамілі яму, што прызнаюць сябе парушальнікамі Адміністрацыйнага Кодэксу. Спадар Гарбатоўскі ня стаў высьвятляць усе акалічнасьці справы і абраў мінімальную меру пакараньня — 17.500 рублёў штрафу.
Яшчэ трох удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця аналягічна судзілі ў асноўным будынку Першамайскага суду і з тым жа вынікам.
15 траўня каля 30 прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў ладзілі гей-парад на вуліцы Сурганава. Ім удалося прайсьці некалькі мэтраў, скандуючы: «Не — гамафобіі!», як акцыю разагналі спэцназаўцы. Некалькі чалавек затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
Восем удзельнікаў трапілі ў пастарунак. Сярод іх быў Ігар Ціханюк. Хлопец распавёў, што яму ўдалося сысьці з міліцыі:
«Мяне выклікалі на допыт кадэбэшнікі, каб я ім распавёў пра арганізатараў акцыі. Я сказаў, што мне кепска і трэба выпіць пігулкі. Яны мяне адпусьцілі ў прыбіральню, і я пайшоў спакойна на выхад. Там мяне спытаў міліцыянт, што я тут раблю, і я сказаў яму, што сыходжу, толькі вось крыху заблукаў».
Уладзіслаў Кузьняцоў паведаміў, што быў наперадзе калёны, але як толькі пачаўся разгон, то кінуў вясёлкавы сьцяг і ўзьняў рукі. Паводле яго, спэцназаўцы хапалі тых, хто спрабаваў уцячы.
Ігар Іваноў жыве ў Лёндане 13 гадоў. Яго затрымалі праз дзьве гадзіны пасьля акцыі і адпусьцілі:
«Акцэнт быў зроблены журналістамі на тое, што мы ўцякалі ад міліцыі, а наша галоўная праблема была ў скінгэдах. Мы мянялі месца правядзеньня і час менавіта з-за іх. Міліцыянты былі зьбянтэжаныя. Яны думалі, што дастаткова было забараніць парад і затрымаць некалькі ўдзельнікаў, але на практыцы ім давялося паляваць на тых, хто паляваў на нас. Яны былі не падрыхтаваныя да гэтага».
Алег Грубіч дзьве ночы да суду правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна:
«Яны нас за людзей не лічылі. Толькі абразы. Зьвярталіся: „Петуш’ё“. Была магчымасьць параўнаць гэта з затрыманьнямі пасьля апазыцыйных маршаў.
Для іх апазыцыя гэта вызначанае стаўленьне, гэта вызначаныя людзі. Яны адчуваюць, што тыя маюць падтрымку грамадзтва. Некаторыя апазыцыянэры нават маюць падтрымку гэтых набрыдзяў, гэтых гамафобаў».
Аляксандр Фёдараў дадаў: «Называлі нас уродамі, казалі, што нам тут нельга жыць. Казалі, каб мы ехалі ў іншыя краіны, дзе гэта дазволена».
Прадстаўнік Санкт-Пецярбурскай арганізацыі «Раўнапраўе» Аляксандр Шарамецьеў быў зьдзіўлены паводзінамі міліцыянтаў. Ён зьвярнуў увагу на тое, што ў калёну дэманстрантаў адзін чалавек кідаў яйкі.
«Міліцыянты сказалі: «Ён жа супраць геяў, значыць, яго трэба адпусьціць. Фактычна можна казаць, што затрыманьне адбывалася з прычынаў гамафобіі. Для мяне стала зразумела, што большасьць людзей не ўяўляюць, хто такія гомасэксуалы. Яны напоўненыя стэрэатыпамі і спрабуюць іх трансьляваць, нібыта гэта мусіць быць манерны чалавек».
Усе затрыманыя казалі, што горш за ўсіх было Віталю Кавалеўскаму зь Вілейкі. Усё пачалося з таго, што ў хлопца праверылі заплечнік.
«Ну, што маглі знайсьці? Знайшлі прэзэрватывы, змазку, туалетную ваду. Казалі, што гэта жаночая вада, і апырсквалі ёй нас усіх. Казалі, што засунуць мне ў зад дубінку. Казалі: «Вось ты прастытутка. Колькі трэба грошай, каб цябе „зьняць“? Запытвалі, дзе якія ў нас гей-клюбы, дзе можна „зьняць“ хлопца. У мяне такое ўражаньне было, што ім гэта насамрэч было цікава. Можа, яны хацелі пераспаць з хлопцам, магчыма, яны самі бісэксуалы».
Сяргея Еніна зьбілі падчас затрыманьня. У яго была кроў на руцэ і на жываце, бо хлопца працягнулі па асфальце, каб пасадзіць у машыну.
На суд падтрымаць сына прыехала яго маці Сьвятлана Еніна:
«Хацела паглядзець, як ён выглядае. Бачу, што ён зьбянтэжаны, але трымаецца мужна. Я да сябе гэтае слова таксама адношу. У нас жа цяпер жанчыны мусяць быць мужнымі і быць апорай для мужчын. Але, калі ён хоча адстойваць сваю пазыцыю, то за гэта трэба плаціць. Яго калісьці моцна зьбілі за тое, што ў яго доўгія валасы. А ён на судзе казаў, што даруе ім».
Віцэ-консул Расейскай амбасады прысутнічаў на судзе. Ён адзначыў, што з грамадзянамі Расеі абыходзіліся ў рамках заканадаўства. Самі пакараныя лічаць, што скардзіцца на дзеяньні беларускай улады няма сэнсу.

Называлі нас уродамі, казалі, што нам тут нельга жыць.