Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыцьцё гей-прайду адбылося са спазьненьнем на гадзіну



У менскім гатэлі «Краўн Плаза» са спазьненьнем на гадзіну пачалося афіцыйнае адкрыцьцё Славянскага гей-прайду.

Міліцыянты адцясьнілі да ўваходу ў гатэль праціўнікаў мерапрыемства ў чорнай вопратцы і чорных масках на тварах, якія блякавалі ўваход удзельнікам імпрэзы і скандавалі «Не- гей-параду!»

Як паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў Сяргей Андросенка, у мэтах бясьпекі адкрыцьцё сьвята будзе праходзіць пры зачыненых дзьвярах.

Арганізацыя "Міжнародная амністыя" выказала шкадаваньне з нагоды забароны гей-параду ў Менску. У сваім звароце арганізацыя нагадвае беларускім уладам, што права на свабоду сходаў абаронена беларускай Канстытуцыяй і распаўсюджваецца на ўсе групы грамадзтва, у тым ліку на сэксуальныя меншасьці.

Фотаздымкі: ВБ


Шэраг каля гатэлю

Прыехала міліцыя

Удзельнікі пратэсту супраць гей-прайду з аднаго боку, міліцыя і ваенныя з другога

Адзін з арганізатараў, Сяргей Андросенка, адкрывае Славянскі гей-прайд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG