Вось як успамінае пра Іну Калпашнікаву мадэльер Саша Варламаў.
"Іна Калпашнікава пачынала на "Млыне моды", я вельмі добра памятаю яе калекцыі. Яна дастаткова даўно зацьвердзілася ў сьвеце моды і была запрошаная на "Рускі сілуэт". Пасьля паказу яе цікавай калекцыі там, яе запрасіў Уладзімер Зубец ў "Пан-Інтэр" – гэта буйная расейская кампанія па вытворчасьці адзеньня. Потым яна стала і самастойным дызайнэрам, стварала адзеньне. Магу сказаць, што надзіва таленавіты чалавек быў, зь вытанчаным пачуцьцём густу, моцная, таленавітая. Сапраўдны мастак".
"Мадэльер-філёзаф, кіруе ўласнай дызайн-студыяй. Іна стварае калекцыі з глыбокай думкай, увасабляючы народныя традыцыі ў складаным, амаль японскім кроі», так піша пра Іну расейскі сайт Fashion Monitor.
8 траўня ўвечары Іну зьбіў аўтамабіль «Вольва», калі яна ехала на ровары па пешаходным пераходзе па вуліцы Сурганава ў Менску. Пахаваньне адбудзецца ва аўторак 11 траўня.
Іне Калпашнікавай было 38 гадоў. У яе застаўся 16-гадовы сын.
Касьцюмы Іны Калпашнікавай
- Ці цяжка працаваць у Беларусі, а паказваць калекцыі ў Маскве?
- Зараз ужо не.
- Што такое стыль, на Ваш погляд?
- Гэта тое, што існавала, існуе і будзе існаваць, незалежна ад моды. Стыльная рэч, стыльнае адзеньне жыве гадамі, яго можна даставаць і атрымліваць ад яго задавальненьне на працягу гадоў.
- Ці ёсьць рэчы, якія Вы ніколі не станеце ўключаць у свае калекцыі?
- Напэўна, ёсьць. Пакуль мне прыходзяць у галаву шорты, міні-спадніцы. Але ўсё ж можа зьмяніцца ....
- Як выглядае дзяўчына, якая носіць ваша адзеньне?
- Яна вельмі розная. Сьмелая, але і нясьмела, сэксуальная, але і сарамлівая, яна не раскрывае сябе адразу, пра яе хочацца даведацца, зь ёй хочацца пагаварыць, пазнаёміцца бліжэй. Ва ўсялякім выпадку, гэта не дзяўчына з глянцавай вокладкі...

Зь інтэрвію Іны Калпашнікавай Fashion Monitor.