“Мне было зададзена тры пытаньні: “Ці прысутнічаў я на сходзе ініцыятыўнай групы?”, “Калі й дзе сход адбываўся?” ды “Колькі чалавек прысутнічала на сходзе?” Са мной гутарыў намесьнік пракурора раёну Сяргей Мурашэвіч. Паводле яго, ім прыйшла папера з Генэральнай пракуратуры са сьпісам людзей, якім варта задаць тры пытаньні пра рэфэрэндум. У сьпісе я бачыў шэсьць чалавек”, — паведаміў Зьміцер Антончык.
Учора на пытаньні пракуратуры Ленінскага раёну Магілёва адказваў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. Паводле яго, Генэральная пракуратура выконвае распараджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі і спраўджвае зьвесткі ўва ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы фронтаўскага рэфэрэндуму.
З Магілёўшчыны ў склад ініцыятыўнай групы ўваходзіць адзінаццаць чалавек.
Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму ў пытаньні “Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?”