«Мне патлумачылі, што пракуратура выконвае загад цэнтральнай выбарчай камісіі. Мне задалі тры пытаньні: „Ці прысутнічаў я на сходзе ініцыятыўнай групы?“, „Калі й дзе сход адбываўся?“ ды „Колькі чалавек прысутнічала?“ Паводзіліся са мной супрацоўнікі пракуратуры карэктна. Праўда, супрацоўніца, якая ўзялася са мной гаварыць, не разумела па-беларуску. Я адмаўляўся гаварыць па-расейску. Тады нейкі час шукалі новага супрацоўніка. Усё ж знайшлі», — паведаміў адразу пасьля гутаркі ў пракуратуры Зьміцер Салаўёў.
Як мяркуе Зьміцер Салаўёў, пракуратура шукае для Цэнтральнай выбарчай камісіі прычыны, якімі потым абгрунтуюць адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму ў пытаньні «Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?»
Супрацоўніца, якая ўзялася са мной гаварыць, не разумела па-беларуску.