Паводле Сяргея Каваленкі, матэрыялаў распачатай супраць яго крымінальнай справы набралося на тры тамы. Іх зьбіралі па чарзе трое сьледчых — Тацяна Турлаева, Аксана Муравіцкая і Андрэй Баранаў.
Прычым першая сьледчая, Тацяна Турлаева, была адхіленая ад справы і атрымала службовае спагнаньне. І абвінавачаньне супраць апазыцыянэра, якое вызначыла яна, пасьля перакваліфікавалі: яго вінавацяць не паводле другой, а паводле першай часткі артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, якая прадугледжвае пакараньне да 5-ці год абмежаваньня волі за злоснае хуліганства. Таксама Сяргея Каваленку будуць судзіць паводле артыкулу 363 – за супраціў міліцыянтам, якія яго затрымлівалі 7 студзеня на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе на галоўнай гарадзкой ёлцы быў вывешаны нацыянальны сьцяг.
Пра сваю крымінальную справу Сяргей Каваленка гаворыць так:
“Справа, такое ўражаньне, што сфабрыкаваная. Я гэта і так ведаў, і пераканаўся, пачытаўшы. Белымі ніткамі шыта, як кажуць – супярэчнасьцяў вельмі шмат. Але я пэўны, што суд гэтага ня ўбачыць – убачыць роўна тое, што загадана разгледзець”.
Судовую справу Сяргея Каваленкі будзе разглядаць судзьдзя Яўген Буруноў, ужо вядомы сваімі жорсткімі прысудамі ў дачыненьні да апазыцыянэраў. Менавіта ён прысудзіў паўгода зьняволеньня Алегу Сургану, абвінавачанаму ў нападзе на міліцыянта таксама падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу.
За час сьледзтва, якое вялося з таго самага 7 студзеня, Сяргей Каваленка быў спачатку затрыманы, а потым зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на два месяцы. Праўда, празь некалькі дзён яго адтуль вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Апазыцыянэр прайшоў асьведчаньне псыхіятрычнай экспэртызы, у ягонай кватэры быў праведзены ператрус, на допыт выклікалі ня толькі яго, але і ягоную жонку Алену, а таксама незалежнага журналіста Сяргея Серабро, які фатаграфаваў бел-чырвона-белы сьцяг на ёлцы. У дзяржаўных газэтах былі надрукаваныя артыкулы, дзе ўчынак Сяргея Каваленкі апісвалі ў самых змрочных фарбах – у газэце “Віцебскі рабочы”, да прыкладу, апазыцыянэра назвалі “мутантам, якому месца ў клетцы заапарку”.
Сам спадар Каваленка свой учынак хуліганскім ня лічыць:
“Гэта палітычная справа. Нават бабулькі ў двары сказалі, што я “пайшоў супраць улады”. Значыць, гэта палітыка”.
Зь меркаваньнямі жыхароў Віцебску Сяргей Каваленка пазнаёміўся, калі праводзіў уласнае дасьледаваньне: ён апытаў жыхароў дому № 8 па Маскоўскім праспэкце, насупраць якога была ўсталявана ёлка, ці лічаць яны ягоны ўчынак хуліганскім. Бальшыня апытаных сказала, што не. Тады актывіст вырабіў улёткі з запрашэньнем на свой сёньняшні суд і раскідаў іх па паштовых скрынках.
Меркаваньня пра тое, што вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга – гэта не хуліганскі ўчынак, а выказваньне сваіх палітычных поглядаў, прытрымліваецца і старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, таксама неаднойчы асуджаны за выкарыстаньне гэтага сымбалю. Спадар Хамайда, юрыст паводле адукацыі, прагназуе вырак сёньняшняга суду:
“Ня будзе прысуд ужо такім, каб пазбаўленьне волі. Могуць штраф даць, могуць умоўны тэрмін. На апраўданьне таксама я не разьлічваю. Калі яго апраўдаюць, то ў гэтай краіне няйнакш як нейкі мядзьведзь у бярлогу здох!”
Апрача аспрэчваньня факту хуліганства, Сяргей Каваленка зьбіраецца аспрэчваць сьведчаньні міліцыянтаў — падпалкоўніка Андрэя Іванова, малодшага сяржанта Максіма Максімава і старшага сяржанта Васіля Палітыкі — пра тое, што ён аказваў ім супраціў падчас затрыманьня.
З матэрыялаў справы Сяргей Каваленка даведаўся, што гэтыя супрацоўнікі міліцыі патрабуюць ад яго кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму. Сяргей Каваленка двойчы зьвяртаўся ў Кастрычніцкі райсуд, каб распачаць справу супраць іх за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў. І двойчы суд яму ў гэтым адмовіў.

Калі яго апраўдаюць, то ў гэтай краіне няйнакш як нейкі мядзьведзь у бярлогу здох!