Ільля Копыл – афіцэр у адстаўцы, яму 75 гадоў. У студзені 2010 году ён выдаў кнігу пра сваё ваеннае дзяцінства – "Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка". 6 красавіка прадстаўнікі вэтэранскіх арганізацый пратэставалі супраць таго, што ўрыўкі з гэтай кнігі публікуюцца ў газэце “Народная воля”.
Iльля Копыл нарадзiўся 2-га жнiўня 1934 года у вёсцы Нябышына Бягомльскага раёну, зараз Докшыцкi раён Вiцебскай вобласьці.
Бацька працаваў старшынём мясцовага калгасу. У часе Другой сусьветнай вайны сям"я пражывала пад акупацыяй. 1-га верасня 1941г. паступiў у першую клясу Нябышынскай пачатковай школы, але адстаўшая ад фронту група чырвонаармейцаў школу разагнала.У 1944 паступiў, а ў 1951 закончыў Нябышынскую сямiгадовую школу, а у 1954 -- Бягомльскую сярэднюю школу. Потым -- Менскае артылерыйска-мiнамётнае вучылiшча. Далей -- служба у артылерыi, у Ракетных войсках стратэгiчнага назначэньня (РВСН).У 1970 годзе закончыў Растоўскае вышэйшае iнжынэрна-камандную ракетную вучэльню. У сьнежнi 1981-га звольнены ў запас у чыне маёра. З 1983 па 1997 год працаваў на iнжынэрных пасадах у Ваенным прадстаўнiцтве Менскага электрамэханiчнага завода. У студзенi 1990-га калектывам цэха 8 завода быў вылучаны кандыдатам Менгарсавета. Перадвыбарчую кампанiю правёў пад Бел-Чырвона-Белым Сцягам. Заняў трэцяе месца з сямі. За год да ГКЧП выйшаў з КПСС.
Пытаньні госьцю можна задаць ТУТ.