Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Копыл: "Людзі прывыклі жыць паводле прыгожых мітаў"


Ільля Копыл
Ільля Копыл

Актывісты вэтэранскіх арганізацый правялі дазволены ўладамі пікет каля рэдакцыі газэты "Народная Воля". Яны пратэстуюць супраць шэрагу публікацыяў афіцэра ў адстаўцы, чытача газэты Ільлі Копыла, які апавёў пра падзеі мінулай вайны з досьведу ўласнага жыцьця. Акцыю камэнтуе аўтар публікацыяў Ільля Копыл:


"Людзі прывыклі жыць паводле прыгожых мітаў і яны працягваюць ў гэтых мітах жыць. Мне на хатні тэлефон тэлефанаваў адзін вэтэран і казаў: як жа вы маглі напісаць такі бруд перад Днём перамогі. Вы ж, маўляў, маглі прыйсьці да нас у саюз афіцэраў ці саюз вэтэранаў. Мы б селі за круглы стол і ўсё абмеркавалі. Я яму адказаў, што ў вас было для круглых сталоў 65 гадоў, чаму вы не абмяркоўвалі? Але мне таксама тэлефануюць людзі з усёй Беларусі, запрашаюць у госьці. Яны кажуць, што ў іх вёсцы адбывалася тое ж самае – па ўсёй Беларусі. Таму я нічога не шкадую, бо я напісаў праўду.

А тое, што пікет адбываецца з дазволу ўладаў, дык не выключаю, што яны гэты пікет і арганізавалі."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG