Дробным хуліганствам у апорным пункце міліцыі Чыгуначнага РАУС кваліфікавалі вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на электрычных дратах над ракой Заходняя Дзьвіна 13-га лютага.
Міліцыянты заявілі, што маюць сьведкаў, якія бачылі, што “нейкі сівы чалавек нешта падкідваў угару, і неўзабаве зьявіўся сьцяг”, прычым пры сабе гэты чалавек нібыта меў торбу – падобную да той, у якую складае газэты і часопісы віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы.
Спадар Хамайда кажа, што гатовы пагадзіцца з абвінавачаньнем, калі міліцыя ня ў стане знайсьці сапраўднага Мірона.
Калі суд прызнае Барыса Хамайду вінаватым у дробным хуліганстве, апазыцыянэру пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак.