Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску будзе свой “алмаз ведаў” імя Леніна


Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец загадаў да 1 верасьня распрацаваць архітэктурны праект новага будынку абласной бібліятэкі.


Праект мусіць быць арыгінальным і разьлічаным ня менш як на 20 тысяч квадратных мэтарў. У ім будзе неабходна прадугледзець памяшканьні для карціннай галерэі, выставачнай залі, кавярні і нават “пакою рэляксацыі” – дзе людзі змаглі б адпачыць ад ад напружанай разумовай працы.

Месца пад новую бібліятэку яшчэ ня вызначана, але прапануюцца два варыянты: вуліца Герцэна ў прамысловым раёне або ў новым мікрараёне Білева.

Што да лёсу старога будынку, то ён ужо вырашаны. Як заявіў спадар Косінец, ён ужо маральна састарэў, і там замест абласной будзе разьмешчана гарадзкая бібліятэка.

Збудаваньне 1966 году плянуюць удасканаліць – “нарасьціць” яшчэ два паверхі. А назву мяркуецца пакінуць ранейшую: як цяпер абласная, і пэрспэктыве і будучая гарадзкая бібліятэка будзе насіць імя Леніна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG