Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету


Франак Вячорка
Франак Вячорка
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на бацьку вайскоўца Вінцука Вячорку, які зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету.

Паводле словаў Вінцука Вячоркі, зь пяці прадстаўнікоў апазыцыі ў Мазыры на выбары ў раённы савет зарэгістравалі двух: Франка Вячорку і сябра АГП Сяргея Лапусту. У сувязі з рэгістрацыяй вайскоўцу Франку Вячорку павінны даць адпачынак, але дагэтуль не далі.

Супернікам Вячорку будзе дырэктар спартова-аздараўляльнага гарналыжнага комплексу Сяргей Каробкін. У Лапусты таксама ёсьць апанэнт. У астатніх акругах раёну выбары безальтэрнатыўныя.

Франак Вячорка праходзіў комплекснае абсьледаваньне наконт далейшай прыдатнасьці да службы ў 432-м Галоўным вайсковым мэдычным клінічным цэнтры і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялёгія" ў Менску. 19 сакавіка яго вярнулі ў Мазыр і зьмясьцілі ў санітарную частку. Ён вызвалены ад службовых абавязкаў. Вайскоўцы чакаюць рашэньня Цэнтральнай вайскова-лекарскай камісіі наконт Ф.Вячоркі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG