Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітпрызыўнік Вячорка рэгіструецца кандыдатам у дэпутаты


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Франак Вячорка асабіста ня змог падаць дакумэнты на рэгістрацыю. За яго гэта зрабілі чальцы ініцыятыўнай групы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне Франака Вячоркі кандыдатам на дэпутаты Мазырскага райсавету Ўладзімер Целяпун.

Вячорка, які служыць у Мазыры ў вайсковай частцы 48694, знаходзіцца зараз на абсьледаваньні ў Менску ў галоўным мэдычным цэнтры Ўзброеных сілаў Беларусі.

Таму даверанасьць на чальцоў ініцыятыўнай групы засьведчыў начальнік гэтага цэнтру, падпалкоўнік мэдычнай службы Савіцкі.

Целяпун кажа, што за вылучэньне Франака Вячоркі падпісаліся болей за сотню жыхароў Мазыра. Пасьля праверкі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію пададзена 94 подпісы - пры мінімальнай колькасьці 75.

У вайсковай частцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Станцыйнай выбарчай акругі№25, подпісы за вылучэньне салдата Вячоркі кандыдатам у дэпутаты не зьбіраліся. На тое не было дазволу камандаваньня часткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG