Франак паскардзіўся ў пракуратуру на немагчымасьць зьбіраць подпісы за сваё вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету непасрэдна ў вайсковай частцы 48694, дзе ён служыць.
«Са ста подпісаў у падтрымку палітжаўнера, — кажа Ўладзімер Целяпун, — на тэрыторыі часткі мы не сабралі ніводнага. Як я зразумеў са слоў намесьніка ваеннага пракурора, Франак мусіў зьвярнуцца па дазвол да камандзіра часткі ня вусна, а пісьмовым рапартам».
Апытаны быў у ваеннай пракуратуры й намесьнік камандзіра вайсковай часткі ў выхаваўчай працы маёр Ігнацік, а таксама некаторыя іншыя службоўцы.
Сам Франак Вячорка зараз знаходзіцца на абсьледаваньні ў вайсковым шпіталі ў Менску. У войска ён быў прызваны насуперак мэдычнаму заключэньню пра непрыдатнасьць да службы.
Ціск на Вячорку яшчэ больш узмацніўся пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў мясцовых выбарах.
Зараз, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю Франка кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага савету, ініцыятыўная група павінна тэрмінова атрымаць ад яго даверанасьць і дэклярацыю пра даходы.