У прыватнасьці, плянуецца перайменаваньне шасьці малых вуліц у цэнтры Менску:
- Вызваленьня ў Васкрасенскую,
- Герцэна ў Бэрнардынскую,
- Камунальнай набярэжнай у Траецкую набярэжную,
- Дзімітрава ў Пятніцкую,
- Віцебскай ў Няміга-Ракаўскую,
- Рэвалюцыйнай ў Койданаўскую,
- а таксама шэрагу вуліц у розных іншых раёнах гораду.
Перайменаваньне таксама можа тычыцца брацкіх магіл ахвяр Першай усясьветнай вайны, якія будуць называцца «Менскія брацкія могілкі 1914-1918 гг.» Акрамя таго, плянуецца, што станцыя мэтро «Плошча Леніна» атрымае афіцыйную назву «Плошча Незалежнасьці».
Бліжэйшым часам праект рашэньня Камісіі будзе разгледжаны на паседжаньні Менскага гарвыканкаму, а затым дэпутатаў Менгарсавету, паведамляе Interfax.