Ухналёў сказаў, што гэта лічба можа нават і крыху павялічыцца, але меншай яна ўжо дакладна ня будзе. Найбольш актыўна ў левых прайшло вылучэньне ў Гомельскай вобласьці.
Каля 160 чалавек, і ўсіх праз збор подпісаў выбарцаў, вылучыла ва ўчастковыя камісіі незарэгістраваная дагэтуль партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Пра гэта нашаму радыё паведаміў сёньня сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні БХД Павал Севярынец.
Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў, а іх у краіне будзе каля 7000, пройдзе 8-10 сакавіка. Менавіта ўчастковыя камісіі праводзяць непасрэдны падлік галасоў выбарцаў.