Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў могуць палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб'яднаньні, а таксама працоўныя калектывы і грамадзяне – шляхам падачы заяў.
Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, усяго ў Беларусі будзе ўтворана 6 тыс. 387 участковых камісіяў — менавіта столькі створана участкаў для галасавання.
279 іх будзе створана ў розных лячэбна-прафіляктычных установах, 48 — у вайсковы частках.
Партыя БНФ вылучыла ва ўчастковыя камісіі, дзе балятуюцца партыйныя кандыдаты, 206 сваіх прадстаўнікоў. Зь іх, 68 - па Менску. Сярод вылучэнцаў, праваабаронца Уладзь Лабковіч і палітоляг Юры Чавусаў, якім адмовілі ва ўдзеле ў працы Менскай гарадзкой, а пазьней і ў раённых выбарчых камісіях.
Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі сказаў Свабодзе:
"Практыка правядзеньня папярэдніх выбараў паказвае, што асноўная маса фальсыфікацыяў волявыяўленьня грамадзянаў адбываеца на ўзроўні ўчастковых камісіяў. Таму у выпадку неўключэньня нашых прадстаўнікоў мы не выключаем, што на Сойме будзе разгледжана пытаньне аб зьняцьці кандыдатаў ад БНФ.
У любым выпадку, гэтыя выбары нельга будзе назваць справядлівымі, калі ня будзе забясьпечаны роўны доступ да сродкаў масавай інфармацыі, аднолькавых магчымасьцяў сустракацца з выбаршчыкамі, размаўляць зь імі, калі ня будзе спынены ціск на кандыдатаў і сябраў іх каманд, бо выбарчы працэс не складаеца толькі з фазы падліку галасоў."