З пратаколу вынікае, што ў сьнежні супрацоўніцы камітэту ўзялі пробы грунту на тэрыторыі вакол царквы. Аналіз паказаў падвышанае ўтрыманьне нафтапрадуктаў. Судовая пастанова наконт штрафу вернікам царквы «Новае жыцьцё» мусіць быць агучана а 9-й раніцы 26 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску.
Суд у справе вернікаў доўжыўся два дні. Першае паседжаньне адбылося 24 лютага. Судзьдзя Алена Шылько папрасіла прадстаўнікоў камітэту аховы прыроды выслухаць довады юрыста царквы Сяргея Луканіна і адказаць на ягоныя пытаньні.
Луканін зазначыў, што пробы грунту супрацоўнікі камітэту Менгарвыканкаму бралі без прадстаўнікоў царквы, без сьведак. У пратаколе стаяць толькі подпісы прадстаўнікоў уладаў Менску. Сяргей Луканін заявіў, што ў вернікаў няма ўпэўненасьці ў тым, што пробы бралі менавіта з прылеглай да будынку царквы тэрыторыі.
Нагадаем: вернікі напрыканцы 90-х набылі на ўскрайку Менску былы калгасны кароўнік і адрамантавалі яго за свае грошы. У 2005 годзе менскія ўлады пазбавілі вернікаў спачатку зямельнага надзелу, а потым і будынку, які зьяўляецца храмам «Новага жыцьця». Вернікі трымалі галадоўку, судзіліся і прайгралі па ўсіх пазыцыях.
Сяргей Луканін зьвярнуў увагу суду на тое, што да таго, як вернікі набылі будынак і расчысьцілі тэрыторыю вакол яго, там была гарадзкая несанкцыянаваная звалка, у тым ліку са старых аўтамабіляў. Суду былі прадстаўленыя фатаздымкі, каб паказаць колькі сваёй працы вернікі ўклалі дзеля таго, каб упрыгожыць тэрыторыю.
Сяргей Луканін зьвярнуў увагу суду на тое, што камітэт аховы прыроды падпарадкоўваецца Менгарвыканкаму. На пытаньне: «Як часта супрацоўнікі камітэту бяруць пробы грунту каля цэркваў?», тыя адказалі, што ніколі раней не бралі.
Пікантнасьць сытуацыі палягае яшчэ й у тым, што ад 2005 году тэрыторыя, а з 2009 году і сам будынак знаходзяцца ва ўласнасьці Менгарвыканкаму.
Прадстаўнікі Камітэту аховы прыроды паведамілі, што на момант правядзеньня праверкі за забруджваньне павінен адказваць уласьнік. Але яны не змаглі адказаць на пытаньне, чаму ў такім выпадку не зьвярнуліся менавіта да яго.
Судзьдзя Алена Шылько ў 18:20 пайшла ў свой кабінэт пісаць судовую пастанову ў справе. Сяргей Луканін чакаў прысуду ў калідоры пад дзьвярыма кабінэта. Празь дзьве гадзіны судзьдзя выйшла і паведаміла, што ёй спатрэбіцца яшчэ больш часу, і прапанавала прыйсьці па пастанову 26 лютага.
Сяргей Луканін: «Яна сказала, каб я прыйшоў заўтра а 9-й раніцы, бо, магчыма, яна будзе пісаць ажно да 12 гадзіны ночы. Вельмі цікава, што просты адміністрацыйны пратакол пацягнуў за сабой такое доўгае прыманьне рашэньня судзьдзёй.
З аднаго боку ўсё зразумела — прыродаахоўны камітэт Менгарвыканкаму дзейнічае па ўказцы зьверху. Судзьдзя, магчыма, павінна вынесьці рашэньне на карысьць нашых апанэнтаў, але гэта ня так проста зрабіць, бо мы прадставілі суду доказы сваёй невінаватасьці і абгрунтавалі гэта нормамі закону».
Судовая пастанова наконт штрафу вернікам царквы «Новае жыцьцё» мусіць быць агучана а 9-й раніцы 26 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску.