Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луканін прамаўляў казаньне ля "Макдональдсу". Яго затрымалі


Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін быў затрыманы вечарам 11 лютага каля рэстарану "Макдональдс" на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Праз гадзіну яго адпусьцілі без складаньня пратаколу.


Пра гэта паведаміла прэсавая служба аргкамітэту для стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

Паводле Луканіна, каля 19.30 разам з жонкай і двума сябрамі з царквы "Новае жыцьцё" ён прыйшоў да рэстарану "Макдональдс", дастаў Біблію і пачаў пропаведзь, якую слухалі маладыя мінакі.
Супрацоўнікі міліцыі прынялі яго "за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг


Праз 20 хвілінаў да Луканіна падышлі міліцыянты і груба запыталіся, хто ён і што робіць. Луканін прадставіўся і растлумачыў, што нясе людзям Слова Божае. Празь некалькі хвілінаў пад`ехаў аўтамабіль з супрацоўнікамі спэцназу міліцыі. Луканіна адвезьлі ў Цэнтральны РАУС. Паводле юрыста царквы "Новае жыцьцё", супрацоўнікі міліцыі прынялі яго "за паляка, які праводзіць антыдзяржаўны мітынг". Верніка зьмясьцілі за краты, дзе сярод алькаголікаў ён таксама пачаў прамаўляць казаньні.

На допыце дзяжурны супрацоўнік міліцыі патрабаваў тлумачэньняў наконт дзеяньняў Луканіна, бо пропаведзі ў горадзе нібыта забароненыя законам. Луканін заявіў, што для яго "асноўны закон — гэта Біблія".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG