Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае 150 млн. даляраў для рэканструкцыі аўтадарогі


Сусьветны банк пацьвердзіў гатоўнасьць выдзеліць крэдыт у памеры 150 млн. даляраў на рэканструкцыю аўтадарогі М-5 Менск — Гомель.


Аўтадарога М5 Менск — Гомель, якая супадае з эўрапейскім маршрутам E271, уваходзіць у склад галіны B дзявятага пан'эўрапейскага транспартнага калідору.

Як паведамілі агенцтву БелаПАН у дэпартамэнце "Белаўтадар" Міністэрства транспарту і камунікацый, арыенціровачныя тэрміны падпісаньня пагадненьня аб выдзяленьні пазыкі заплянаваныя на другое паўгодзьдзе 2010 году, а пачатак паступленьня крэдытных сродкаў чакаецца ў першым квартале 2011 году. Сумесна з банкам вядзецца падрыхтоўка неабходных матэрыялаў па гэтым пытаньні.

У "Белаўтадары" таксама падкрэсьлілі, што мэтанакіраваная праца па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў для рэалізацыі дарожных праектаў вялася на працягу ўсяго мінулага году. Інвэстыцыйныя прапановы па рэканструкцыі ўчасткаў аўтамабільных дарог, што злучаюць Менск з абласнымі цэнтрамі, у тым ліку і дарогі М-5 Менск — Гомель, з указаньнем канкрэтных участкаў і плянаваных аб'ектаў замежных інвэстыцый былі адпраўленыя і прапрацаваныя: з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця; Сусьветным банкам; японскім банкам "Намура" і яго прадстаўніцтвам у СНД. Праведзена работа з расейскімі "Банкам Масквы" і "Зьнешэканамбанкам", французскай кампаніяй "Буіг", італьянскім канцэрнам "Фінмэканіка", украінскай дзяржаўнай карпарацыяй "Укртрансбуд".

У 1994—1998 гадах урад Беларусі ўжо прыцягваў крэдыт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ў памеры 50 млн. даляраў ЗША для прывядзеньня ў адпаведнасьць з міжнароднымі патрабаваньнямі аўтадарогі М1/Е30 Берасьце — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі, якая мае працягласьць па тэрыторыі Беларусі 610 км.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG