Паводле спадара Хамайды, міліцыянты патлумачылі яму прычыны затрыманьня дужа ляканічна: “Нам далі загад, а мы на службе”.
Як і мінулым разам, 13-га лістапада, і пазамінулым, 11-га лістапада, Барыса Хамайду затрымалі каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Сюды ён прыходзіць штодня з панядзелка па пятніцу, раскрывае вялікі бел-чырвона-белы парасон і раскладае на століку газэты ды кнігі. Мінакі падыходзяць да яго або па “Нашу Ніву” — многія робяць гэта па старой завядзёнцы яшчэ з той пары, як газэту яшчэ не прадавалі ў шапіках, або проста паразмаўляць пра палітыку.
Падчас мінулых затрыманьняў ніякіх пратаколаў на апазыцыянэра міліцыянты не складалі, адно што пільна пераглядалі газэты і кнігі, якія ён распаўсюджвае.