Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што папраўкі ў Выбарчы кодэкс Беларусі, якія плянуецца разгледзець на восеньскай сэсіі парлямэнту, улічваюць пажаданьні АБСЭ, выказаныя паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2008 году. Маўляў, гэта праца над памылкамі, якую прапанавала АБСЭ. Законапраект яшчэ не распрацаваны. Спадарыня Ярмошына апавяла пра меркаваныя зьмены. Як камэнтуюць гэтыя заявы ў апазыцыі?
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў: тое, што адбываецца цягам апошніх двух дзён, — гэта хоць і невялікая, але перамога апазыцыі. Ён задаволены, што гэтая тэма стала пунктам міжнароднага парадку дня Брусэлю адносна Беларусі.
“Як мінімум, мы вітаем тую дыскусію, якая пачалася. Я нагадаю, што мы выпрацавалі сваю пазыцыю яшчэ напрыканцы мінулага году. Яна была перададзена і ў БДІПЧ, які, як лічылася, вядзе дыялёг зь беларускімі ўладамі, і ў адміністрацыю Лукашэнкі. І сем рэкамэндацый, выпрацаваных БДІПЧ, у значнай ступені ўлічваюць прапановы апазыцыі”.
Спадар Лябедзька адзначыў, што да заяваў уладаў трэба ставіцца як да словаў ці да элемэнта піяру.
“Завершанымі фразамі будзем гаварыць толькі пасьля таго, як у нас на стале будзе ляжаць праект закону, які перададзены ў Палату. А ўжо самыя апошнія ацэнкі трэба даваць таму, што будзе прынята. Бо тое, што сёньня анансуецца і што атрымаецца на выхадзе беларускага канвэера, можа нагадваць адэскую сытуацыю: адно і другое — дзьве вялікія розьніцы”.
Паводле спадара Лябедзькі, Цэнтравыбаркам пакуль не дае адказу на самыя галоўныя пытаньні: ці будзе забясьпечаны празрысты падлік галасоў і ці будуць уключаны прадстаўнікі апазыцыі ў выбарчыя камісіі? Невядома, ці будзе ліквідавана альбо вельмі жорстка рэглямэнтавана датэрміновае галасаваньне.
Паводле старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, не выклікае сумневу, што зьмены ў выбарчым кодэксе будуць. Але наўрад ці ўлады рэалізуюць асноўныя прапановы БДІПЧ АБСЭ і дэмакратычнай апазыцыі. Хутчэй сканцэнтруюцца на менш істотных, якія не пазбаўляюць уладу татальнага кантролю над працэсам арганізацыі выбараў.
“Безумоўна, нашы пажаданьні былі б зусім іншыя. Перадусім мы былі б зацікаўленыя, каб нашы прадстаўнікі былі ўключаны ў выбарчыя камісіі. Гэта таксама не гарантавала б празрыстасьць выбараў, але істотна павялічвала б шанцы на тое, што мы будзем мець магчымасьць удзельнічаць у працэсе падрыхтоўкі выбараў і належным чынам кантраляваць выдачу бюлетэняў, іх колькасьць і, самае галоўнае, іх падлік. Паколькі фраза аб тым, што назіральнікі будуць мець магчымасьць бачыць бюлетэні — гэта таксама вельмі адносная фраза, і яе можна трактаваць па-рознаму. І кожны старшыня камісіі можа сказаць: калі ў вас добры зрок, вы можаце бачыць і зь пяці мэтраў. І тое ж тычыцца ўсіх іншых зьменаў. Таму гэтыя зьмены зьяўляюцца зьменамі ў пазытыўным накірунку. Але на гэты момант яны не закранаюць ні ў якай ступені сутнасьць пабудаванай выбарчай сыстэмы, і яна застаецца цалкам пад кантролем уладнай вэртыкалі. І такая сытуацыя ня можа лічыцца для нас нармальнай ці прымальнай”.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч заявіў, што пакуль ня ведае пра тыя магчымыя зьмены, якія рыхтуюць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:
“Але я магу загадзя сказаць, што я ад гэтых людзей, якія прамоклі ў гэтым антывыбарчым паскудзтве, якія ўвесь час цьвердзілі, што лепшага, чым гэтае заканадаўства, няма, — я ад іх ніякіх зьменаў не чакаю. Ёсьць прапановы. Давайце пачакаем, пакуль зьменіцца. Але гэтым людзям я ня веру, ня верыў і наўрад ці калі-небудзь буду верыць”.