Палітвязень Арцём Дубскі паведаміў маці, што яму дагэтуль не дазваляюць насіць цёплую вопратку. Уладзімера Асіпенку, якога абвінавачваюць разам з Мікалаем Аўтуховічам, у сьледчым ізалятары наведалі ягоныя сваякі.
Алена Дубская хвалюецца за здароўе свайго сына, маладафронтаўца Арцёма Дубскага, які адбывае год зьняволеньня ў Магілёўскай калёніі. Як вынікае з ліста Арцёма дамоў, для яго застаецца нявырашанай праблема цёплай вопраткі, што пры цяперашнім надвор’і — вельмі актуальна.
“У яго вопратка цёплая ёсьць, але не дазваляюць яе апранаць. Між тым ужо пайшлі халодныя дні. Вось два дні таму ён пра гэта зноў напісаў. Кажа, што не далі і дыетычнае харчаваньне, але гэта хай сабе, галоўнае каб дазволілі апранаць швэдар. Пакуль не дазваляюць”.
На Арцёма Дубскага накладзенае яшчэ адно абмежаваньне — у турэмнай краме яму дазволена набываць тавараў ня больш як на 35 тысяч, між тым іншыя вязьні могуць траціць па 70 тысяч. Пра гэта таксама сын паведаміў маці ў лісьце.
Як паведаміла Свабодзе Людміла Асіпенка, дачка былога супрацоўніка ваўкавыскай падатковай інспэкцыі Уладзімера Асіпенкі, які фігуруе у справе Мікалая Аўтуховіча, яе тата яшчэ і не пачынаў знаёміцца са справай. Людміла Асіпенка спасылаецца на ліст ад бацькі.
Людміла Асіпенка: “Я ўчора атрымала ад яго ліст і ён піша, што нічога не было пакуль, азнаямленьне са справай і не пачыналася”.
Напярэдадні намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што нібыта справа Аўтуховіча ўжо завершаная і яе хутка перададуць у суд. Між тым Людміла Асіпенка мяркуе, што калі гэта і адбудзецца, то не блізкім часам.
Таксама Людміла Асіпенка кажа, спаслаўшыся на ліст бацькі, што яму гэтак і не выставілі іншага абвінавачаньня. Нагадаем, былі меркаваньні, што Уладзімера Асіпенку разам з Мікалаем Аўтуховічам абвінавацяць у падрыхтоўцы да тэракту. У міліцыі пацьвердзілі зьвесткі, што Аўтуховіча падазраюць у гэтым злачынстве, але ніхто гэтак і ня спраўдзіў, што абвінавачаньне ўжо выставілі.
Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што насамрэч у сьледчых няма ніякіх доказаў віны Аўтуховіча і Асіпенкі у падрыхтоўцы тэракту.
“Калі б маглі выставіць, дык ужо б выставілі. Але на сёньня ў Аўтуховіча і Асіпенкі застаюцца раней выстаўленыя ім абвінавачаньні. У Аўтуховіча — падпал дому Кацубы і гаражу з аўтамабілем Мандзіка, а ў Асіпенкі застаецца толькі Мандзік, падатковы інспэктар”.
Паводле адваката Паўла Сапелкі, здароўе Мікалая Аўтуховіча ня стала лепшым. Болей за 90 дзён вязень трымаў галадоўку пратэсту, якая скончылася ў сярэдзіне ліпеня.