Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 кастрычніка — Дзень салідарнасьці


Лідэры АГП, “Маладога Фронту”,“Моладзі БНФ” і “Эўрапейскай Беларусі” заклікалі грамадзянаў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 16 кастрычніка а 18-й гадзіне з нагоды Дня салідарнасьці, які адзначаецца дэмакратычнай грамадзкасьцю.

Аўтары звароту — Анатоль Лябедзька, Яўген Афнагель, Зьміцер Дашкевіч, Андрэй Крэчка — прапануюць “зьвярнуцца да ўладаў з патрабаваньнем пачаць рэальную лібэралізацыю ў краіне, якая магчымая толькі пры спыненьні палітычных рэпрэсіяў і вызваленьні палітвязьняў”.

Яны нагадалі, што цягам чатырох гадоў 16-га чысла кожнага месяца беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку палітвязьняў і сем’яў зьніклых апанэнтаў рэжыму. Аднак галоўная мэта дзён салідарнасьці дагэтуль не дасягнутая.

“У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, за кратамі застаюцца вязьні сумленьня Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка і Арцём Дубскі. Разганяюцца мірныя вулічныя акцыі апазыцыі. Улады ўжываюць новыя формы ізаляцыі моладзевых актывістаў — гвалтоўны прызыў у войска і хатні арышт. Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, — гэта наша салідарнасьць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязьняў, як гэта ўжо было раней”, — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG