Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Вільні


А 9-й раніцы ў будынку па вуліцы Барбары Радзівіл, 1 адбыўся выбух.

У гэтым будынку месьціцца офіс сацыял-дэмакратычнай партыі і служба па ахове правоў дзіцяці. Выбух адбыўся у той частцы будынку, дзе працуе партыйная структура. Пацярпеў адзін з супрацоўнікаў штаб-кватэры сацыял-дэмакратаў.

У выніку выбуху пабілася частка вокнаў, жалюзі разьляцеліся панавокал ды павісьлі на дрэвах. Да самага вечара мінакі маглі назіраць наступствы надзвычайнага здарэньня.

Людзей з будынка эвакуіравалі. Прычыны выбуху высьвятляюцца.


Фотаздымкі з Вільні прапанавала студэнтка ЭГУ Кацярына Сьцяпанава, якая ўвесну была грамадзкім рэдактарам нашага радыё./
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG