10 кастрычніка ў Эўропе, а зь яе ініцыятывы і шмат дзе ў сьвеце адзначылі дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. 12 кастрычніка ў прадстаўніцтве Эўракамісіі падчас прэсавай канфэрэнцыі нагадалі, што Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе сьмяротнае пакараньне ня толькі не адменена, але і рэгулярна ўжываецца. Тое, што на пачатку кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі зацьвердзіў сьмяротны прысуд жыхару Драгічынскага раёну Васілю Юзэпчуку, не абышлі сваёй увагай Эўракамісія і Рада Эўропы. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Гольцапфэль.
“Напярэдадні эўрапейскага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня мы даведаліся, што ў Беларусі быў прыняты яшчэ адзін прысуд аб сьмяротнай кары. Гаворка пра Васіля Юзэпчука. Мы глыбока заклапочаныя гэтай сытуацыяй. Нагадваю, што таксама паводле гэтага была зробленая адмысловая заява Рады Эўропы”.
Паводле Жана-Эрыка Гольцапфэля, праблема сьмяротнага пакараньня ёсьць значнай часткай дыялёгу аб’яднанай Эўропы зь Беларусьсю. Мараторый на сьмяротнае пакараньне, а таксама ратыфікацыя 6-га і 13-га пратаколаў да эўрапейскага Пакту правоў чалавека застаецца ўмовай вяртаньня Беларусі статусу асабіста запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Цяпер у Эўразьвязе старшынюе Швэцыя, якая адмовілася ад сьмяротнага пакараньня яшчэ ў 19-ым стагодзьдзі. Карэспандэнт Свабоды запытаўся у амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, які таксама браў удзел у прэсавай канфэрэнцыі: калі асуджаны на сьмерць Васіль Юзэпчук будзе памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, ці будзе гэта ўспрынята як крок насустрач патрабаваньню Эўропы аб адмене сьмяротнага пакараньня. І ўвогуле, што мусіць Беларусь зрабіць найперш у гэтай галіне?
“Калі сапраўды ў гэтых выпадках прэзыдэнт Беларусі прыме рашэньне пра памілаваньне, гэта, я лічу, будзе значным крокам. Наколькі мне вядома, ён толькі аднойчы скарыстаўся гэтым правам. Мы вельмі спадзяемся, што пасьля стварэньня ў парлямэнце працоўнай групы аб увядзеньні мараторыя гэты працэс падоўжыцца і прывядзе спачатку да ўвядзеньня мараторыя, які азначаў бы рэальныя зьмены, а потым і да адмовы ад сьмяротнага пакараньня”.
Спадар Эрыксан зь вялікай асьцярожнасьцю адказваў на пытаньне пра магчымы рэфэрэндум адносна адмены сьмяротнага пакараньня. “Мы за ўдзел грамадзянаў у дэмакратычных працэсах. Але трэба добра падумаць перад тым, як выносіць на рэфэрэндум такія складаныя пытаньні”, — заявіў амбасадар Швэцыі. Яго падтрымала амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас, якая паведаміла, што пытаньне аб адмове ад сьмяротнага пакараньня ў Вялікабрытаніі раней таксама было прынятае без рэфэрэндуму і цяпер падтрымліваецца грамадзянамі краіны.

Паводле неафіцыйных крыніц, з 1997 году ў Беларусі было пакарана сьмерцю больш за 160 чалавек і толькі адзін асуджаны памілаваны кіраўніком дзяржавы. Цяпер у Беларусі двум чалавекам вынесены сьмяротны прысуд.
Паводле Жана-Эрыка Гольцапфэля, праблема сьмяротнага пакараньня ёсьць значнай часткай дыялёгу аб’яднанай Эўропы зь Беларусьсю. Мараторый на сьмяротнае пакараньне, а таксама ратыфікацыя 6-га і 13-га пратаколаў да эўрапейскага Пакту правоў чалавека застаецца ўмовай вяртаньня Беларусі статусу асабіста запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Цяпер у Эўразьвязе старшынюе Швэцыя, якая адмовілася ад сьмяротнага пакараньня яшчэ ў 19-ым стагодзьдзі. Карэспандэнт Свабоды запытаўся у амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, які таксама браў удзел у прэсавай канфэрэнцыі: калі асуджаны на сьмерць Васіль Юзэпчук будзе памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, ці будзе гэта ўспрынята як крок насустрач патрабаваньню Эўропы аб адмене сьмяротнага пакараньня. І ўвогуле, што мусіць Беларусь зрабіць найперш у гэтай галіне?
“Калі сапраўды ў гэтых выпадках прэзыдэнт Беларусі прыме рашэньне пра памілаваньне, гэта, я лічу, будзе значным крокам. Наколькі мне вядома, ён толькі аднойчы скарыстаўся гэтым правам. Мы вельмі спадзяемся, што пасьля стварэньня ў парлямэнце працоўнай групы аб увядзеньні мараторыя гэты працэс падоўжыцца і прывядзе спачатку да ўвядзеньня мараторыя, які азначаў бы рэальныя зьмены, а потым і да адмовы ад сьмяротнага пакараньня”.
Спадар Эрыксан зь вялікай асьцярожнасьцю адказваў на пытаньне пра магчымы рэфэрэндум адносна адмены сьмяротнага пакараньня. “Мы за ўдзел грамадзянаў у дэмакратычных працэсах. Але трэба добра падумаць перад тым, як выносіць на рэфэрэндум такія складаныя пытаньні”, — заявіў амбасадар Швэцыі. Яго падтрымала амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас, якая паведаміла, што пытаньне аб адмове ад сьмяротнага пакараньня ў Вялікабрытаніі раней таксама было прынятае без рэфэрэндуму і цяпер падтрымліваецца грамадзянамі краіны.
У 2008 годзе ў сьвеце было пакарана сьмерцю 2390 чалавек. Найбольш сьмяротных пакараньняў выносяць ў Кітаі, Іране, Саудаўскай Арабіі, ЗША і Пакістане.