Акцыю за скасаваньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі арганізавала міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International". У ёй прынялі ўдзел 7 чалавек, многія зь якіх надзелі на шыі петлі. Удзельнікі акцыі трымалі плякаты з заклікам "спыніць жорсткае і бечалавечнае пакараньне, адстаяць права на жыцьцё”.
Пад ціскам міжнароднай супольнасьці з 2008 году сьмяротнае пакараньне скасавалі ва Ўзбэкістане. Беларусь засталася апошняй краінай Эўропы і былога СССР, дзе такі від пакараньня прымяняецца.
Аналягічныя акцыі прайшлі насупраць амбасадаў Беларусі ў Кішынэве і Кіеве.