Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грушавы: “Мы ня мелі права марудзіць”


Чарнобыльскі шлях 2008
Чарнобыльскі шлях 2008

Першы “Чарнобыльскі шлях” у Беларусі адбыўся роўна 20 гадоў таму – 30-га верасьня. Хаця пры словах “Чарнобыльскі шлях” адразу згадваецца іншая дата — 26-га красавіка.

Менавіта ў гэты дзень здарылася трагедыя. Ды і беларуская апазыцыя традыцыйна ладзіць гэтую акцыю 26-га красавіка. Як так атрымалася, што даты першай і наступных акцыяў значна разышліся.

Адным з галоўных арганізатараў першага “Чарнобыльскага шляху” быў прафэсар Генадзь Грушавы. Ён тлумачыць:

Генадзь Грушавы
“У 1989 годзе грамадзтва ўпершыню пачало атрымліваць праўдзівую інфармацыю аб тым, што фактычна адбылося пасьля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. У 1989 годзе дайшла інфармацыя, што больш за 70% чарнобыльскай радыяцыі трапіла на Беларусь, чаго мы раней ня ведалі. У 1989 годзе для нас кожны дзень фактычна азначаў 26-га красавіка. Кожны дзень мы (ня толькі апазыцыя, а ўсе жыхары Беларусі) тады пражывалі з адной думкай — а што далей? І ў гэтых умовах правядзеньне “Чарнобыльскага шляху” абсалютна было не зьвязанае з 26 красавіка, з гэтай датай”.

Генадзь Грушавы кажа, што улады нічога не рабілі, каб ратаваць нацыю:

“Тры гады не прадпрымалася ніякіх мер па выратаваньню людзей. І ў гэтым сэнсе, 30 верасьня для нас яшчэ адна дата, калі грамадзтва асэнсавала тое, што адбылося насамрэч і што адбываецца на нашай зямлі. Таму марудзіць, пераносіць, чакаць наступнага 26 красавіка – ні ў кога нават не было думкі такой. Гэта была не мэмарыяльная падзея. Гэта быў выступ народа супраць улад, супраць падману”.

Арганізатарам акцыі стаў Беларускі Народны Фронт, сьцьвярджае прафэсар Грушавы:

“Менавіта ад БНФ пайшла першая інфармацыя ад сумленных навукоўцаў, мэдыкаў. І таму на нашай адказнасьці было сабраць тых людзей, якія ўжо разумелі небясьпеку таго, што адбылося, і правесьці такую акцыю.

Ідэя нарадзілася летам 1989 года падчас першай нашай чарнобыльскай экспэдыцыі. Я непасрэдна маю дачыненьне да такога праекту. А назву, выдатную назву, прыдумаў Зянон Пазьняк. Ён, Юры Хадыка і я – мы ўтрох падалі заяўку на правядзеньне “Чарнобыльскага шляху”. Пад ёй падпісаліся некалькі тысяч жыхароў Чарнобыльскай зоны. Мы адмыслова паехалі туды — у Нароўлю, Хойнікі, Брагін, Ветку, каб гэты зварот быў ня толькі ад апазыцыйнага палітычнага руху. А каб ён ішоў непасрэдна ад людзей, якія сталі ахвярамі гэтай катастрофы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG