Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчык: “Тое, што робіць Аўтуховіч, — гераічны ўчынак”


Старшыня руху салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык у 1996 годзе галадаваў тры тыдні.

У той час ён быў абвінавачаны ў арганізацыі Чарнобыльскага шляху і Дня Волі і галадаваў за кратамі на знак пратэсту супраць таго, што людзей арыштоўваюць з палітычных матываў.

“Асабісты пратэст — гэта толькі і застаецца ў тых невыносных умовах, у якіх мы ўсе знаходзімся.

Для мяне тое, што робіць Мікола ўжо на працягу трох месяцаў, — гэта гераічны ўчынак. Сама па сабе беларуская турма — гэта страшная рэч. А галадоўка ў беларускай турме — наагул асобная тэма.

Я цалкам яго падтрымліваю, ганаруся, што асабіста яго ведаю. На мой погляд, цяпер Мікола Аўтуховіч галадуе за ўсю Беларусь.

Я б хацеў нагадаць, што некаторыя нашы праваабарончыя арганізацыі чамусьці не прызнавалі яго палітычным вязьнем. Тое, што няма шырокага розгаласу і падтрымкі галадоўкі Аўтуховіча, вельмі кепска характарызуе, наколькі ўсе працэсы ў нашай краіне пад кантролем.

Любы нармальны чалавек павінен прынамсі з павагай ставіцца да гераізму. Практычна ўся гэтая справа накіраваная асабіста супраць Мікалая Аўтуховіча. Хаця за кратамі знаходзяцца і Асіпенка, і Лявонаў, а цяпер ужо і спадар Уланаў. Але іх туды пасадзілі толькі дзеля таго, каб выбіць паказаньні зь Міколы Аўтуховіча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG