“Так, Ала Міхедава пацьвердзіла, што зь сёньняшняга дня ён галадоўку скончыў. Як пачуваецца? Такіх зьвестак мы не даем”, — адказаў дзяжурны.
Раней на прыёме для сваякоў вязьняў лекарка Міхедава распавядала, што калі Аўтуховіч спыніць галадоўку, для яго будзе замаўляцца адмысловая ежа паводле правілаў выхаду з працяглай галадоўкі.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадаваў 91 дзень і за час галадоўкі, паводле ягонага адваката, схуднеў больш як на 35 кіляграмаў.