На пятыя суткі Аляксандар Жыткевіч і Леанід Аўтухоў спынілі галадоўку пратэсту, якую праводзілі ў вёсцы Быкі Гарадоцкага раёну, дзе жыве спадар Жыткевіч.
Галадоўнікі лічаць, што іхная акцыя за права на працаўладкаваньне дасягнула мэты: прадстаўнікі ўладных структур паабяцалі, што абодва актывісты атрымаюць працу. Раней Аўтухову адмовілі сямёра працадаўцаў, а Жыткевічу — чацьвёра.