Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпрэза да 85-годдзя Быкава ў віцебскай бібліятэцы


У абласной бібліятэцы імя Леніна адчынілася мастацкая выстава і прайшла вечарына “Салдат Перамогі”.

Экспазыцыю выставы ў фае бібліятэкі складаюць творы ўдзельнікаў Быкаўскага пленэру, які раз на два гады праводзіць на малой радзіме пісьменьніка, у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну, грамадзкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча. Гэта краявіды Вушаччыны і партрэты землякоў Васіля Быкава, створаныя як вядомымі мастакамі, так і пачаткоўцамі.

Літаратурную вечарыну пад назвай “Салдат Перамогі” падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама віцебская арганізацыя Таварыства беларускай мовы. У імпрэзе ўзялі ўдзел і прадстаўнікі “апазыцыйнага” Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, і сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Вечарына ў абласной бібліятэцы Леніна сталася першай зь ліку тых, што сёлета да 85-х угодкаў Васіля Быкава падрыхтавалі афіцыйныя дзяржаўныя структуры.

19 чэрвеня, у дзень народзінаў пісьменьніка, аддзел культуры вушацкага райвыканкаму таксама зьбіраецца ладзіць мерапрыемствы ў памяць пра славутага земляка — экскурсіі ў мэмарыяльны музэй Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, урачыстую вечарыну ў раённым Палацы культуры.

Плянуецца, што ў гэты самы дзень на малой радзіме Быкава актывісты руху “За Свабоду” ўганаруюць ляўрэатаў прэміі “За свабоду думкі”. Летась гэтая прэмія, заснаваная Аляксандрам Мілінкевічам, была ўручаная ўпершыню. Яе атрымалі Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG