Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў зазначыў, што ў Беларусі з Ізраілем заўсёды былі “нармалёвыя, роўныя адносіны”. “Гістарычна паміж краінамі склаліся самыя добрыя стасункі”, - падкрэсьліў міністар.
Мартынаў заклікаў паляпшаць магчымасьці для кантактаў людзей і эканамічнага ўзаемадзеяньня.
Авігдор Лібэрман прызнаў, што пакуль няма добрых вынікаў эканамічнага супрацоўніцтва.
Ён дадаў, што неабходна разьвіваць кантакты “на чалавечым узроўні”. “Прыклад тут падае вялікая беларуская дыяспара, якая прысутнічае ў Ізраілі, і вельмі актыўна працуе.
Міністар замежных справаў Ізраілю адзначыў збалянсаваную пызыцыю Беларусі ў часе вайсковай апэрыцыі ў Сэктары Газа.
Авігдор Лібэрман прыбыў у Менск 3 чэрвеня.
Прыезд Лібэрмана — першы візыт прадстаўніка Ізраілю такога ўзроўню за апошнія 15 гадоў. Да яго, у 1994 годзе прыяжджаў тагачасны міністар