Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Дубскі вяртаецца ў Менск


Арцём Дубскі
Арцём Дубскі

Нагадаем, 10 траўня Арцёма Дубскага затрымалі міліцыянты ў Асіповічах і склалі на маладафронтаўца пратакол за тое, што ён напісаў на плоце “Свабоду Аўтуховічу!” Актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве.


Арцём Дубскі не выключае, што суд над ім адбудзецца ўжо заўтра, 12 траўня, завочна. Затрыманай разам з Дубскім ягонай сяброўцы Тацяне Касінчук з Украіны абвінавачаньня не выстаўлялі.

“Пасьля складаньня пратаколу мяне адпусьцілі. Сёньня ўвечары я буду ў Менску і зноў далучуся да галадоўнікаў”, — паведаміў актывіст Радыё Свабода.

Арцём Дубскі разам яшчэ з трыма актывістамі “Маладога фронту” пачаў бестэрміновую галадоўку салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам тыдзень таму, 4 траўня. Зараз гэтую галадоўку падтрымалі ўжо болей за 20 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG