Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Аляксандар Патупа


Аляксандар Патупа
Аляксандар Патупа

Бізнэсовец і грамадзкі дзеяч пайшоў з жыцьця 1 чэрвеня ў шпіталі ў Бараўлянах. Дакладная прычына сьмерці пакуль невядомая.


У Беларускім саюзе прадпрымальнікаў кажуць, што Аляксандар Патупа яшчэ 14 траўня ўдзельнічаў у круглым стале, якія праходзіў ў БСП, выступаў са справаздачай.

Уладзімер Карагін
Сьмерць Патупы – “вялікая страта ня толькі для родных, для прадпрымальнікаў, але і для усё Беларусі”, - лічыць старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін.

“Ён быў чалавек нястомны, са складаным характарам, з прынцыповым пунктам гледжаньня на ўсё, што адбывалася ў краіне. Ня толькі ў галіне бізнэсу, але і ў галіне палітычнага ладу, дэмакратыі, правоў чалавека, правоў прадпрымальнікаў. Да апошняга дня ён займаўся менавіта гэтым”, - зазначыў Карагін. “Сьмерць была раптоўнай. Ён ніколі не наракаў на бізнэс. Я проста ўзрушаны. Для мяне асабіста гэта вялікая страта”, - цытуе У.Карагіна БелаПАН.



Аляксандар Патупа
нарадзіўся 21 сакавіка 1945 году ў Севастопалі.

Скончыў фізычны факультэт МДУ імя Ламаносава.

Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Доктар філязофіі, прафэсар, дзейны сябра IAIPT (Міжнародная акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў), IALBA (Міжнародная акадэмія лідэраў бізнэсу і адміністрацыі) , NYAS (Нью-Ёрскай акадэміі навук), IIS (Міжнароднага інстытуту сацыялёгіі), WFS (Міжнароднай арганізацыі “Сьвет будучыні”), AAAS (Амэрыканская асацыяцыя спрыяньня разьвіцьцю навукі), NGS (Нацыянальнае геаграфічнае таварыства ЗША), сябра рады Беларускай асацыяцыі Фабрыкаў Думкі.

Старшыня Назіральнай рады Беларускай Праваабарончай канвэнцыі і Назіральнага Сойму “Хэльсінкі – ХХІ”, прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў (2001-2007), Ганаровы старшыня БСП (2008), віцэ-старшыня Беларускай канфэдэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, сябра Рады Беларускай Эўра-Атлянтычнай Асацыяцыі. Сябра БАЖ.

Ад 1992 г. – дырэктар Цэнтру дасьледаваньня будучыні.

Арганізатар і генэральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі “Эрыдан”.

Мэдалі: Чалавек году (International Man of the Year, 1997-98, Cambridge), Выбітны чалавек 20-га стагодзьдзя (Outstanding People of the 20th Century, 1999, Cambridge), За высокія дасягненьні ў навуцы, 2004, IAIT, Менск), За высокія дасягненьні ў навуцы (залаты, 2005, IAIT, Менск).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG