Кангрэс мае разгледзець стратэгію эўрапейскіх сілаў Беларусі, іх антыкрызісную плятформу, пытаньне выбараў адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, а таксама абраць раду абароны эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Адносна ідэі кангрэсу Мікола Статкевіч заявіў:
“Мы вывучылі вопыт няўдалых папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаній. Калі ўсе аб’ядноўваліся, вылучалі адзіных кандыдатаў. Але рэальна нават не пазмагаліся за ўладу. Падчас апошняй кампаніі ўсе ведалі, што галасы ня лічаць, але вылучаны намі адзіны кандыдат ня здолеў прапанаваць, рэалізаваць сцэнар барацьбы супраць гэтых фальшаваньняў. Таму мы вырашылі прапанаваць рэальную стратэгію барацьбы за дэмакратыю і за ўладу”.
Паводле спадара Статкевіча, гэтую стратэгію пагадзіліся прыняць за аснову сем суб’ектаў. Незарэгістраваная Партыя свабоды і прагрэсу адклікала свой удзел на першым этапе. Але да ініцыятыўнай групы далучылася незарэгістраваная сацыял-дэмакратычная Партыя свабоды на чале зь Сяргеем Скрабцом.
Нагадаем, на сваёй канфэрэнцыі БХД, якая брала ўдзел у кансультацыях, прыняла рашэньне падтрымаць кангрэс, ініцыяваны Аляксандрам Мілінкевічам.
Пра актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кангрэсу "За эўрапейскія каштоўнасьці" заявілі Партыя БНФ, а таксама АГП у асобе яе лідэра. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў, што на 20 чэрвеня ў Менску вырашана склікаць агульны сход сяброў БНФ. На ім будзе вырашана пытаньне пра ўдзел Фронту ў кангрэсе эўрапейскіх сілаў. Ён таксама азнаёміў з праектам мэмарандуму, які прапануецца падпісаць усім лідэрам дэмсілаў.
“Мы заяўляем, што пазытыўныя зьмены на Беларусі магчымыя толькі пасьля адхіленьня Аляксандра Лукашэнкі ад улады. Бо менавіта ён зьяўляецца галоўнай перашкодай для руху Беларусі ў кірунку эўрапейскіх каштоўнасьцяў, грамадзкага прагрэсу і сацыяльных гарантыяў кожнаму грамадзяніну Беларусі”.
На днях кіраўніцтва АГП выступіла з ініцыятывай правесьці адзін кангрэс дэмсілаў замест двух эўрапейскіх, ініцыяваных Эўрапейскай кааліцыяй і рухам “За свабоду”. Мікола Статкевіч сказаў, што гэтую ідэю ён абмеркаваў з Анатолем Лябедзькам:
“Эўрапейская кааліцыя не ўваходзіць у склад АДС. У складзе АДС цяпер усё больш уплывовая прарасейская плынь. Там перавагі над ёй праэўрапейскія сілы ня маюць. А гэтая прарасейская плынь, якая прэзэнтуецца левым блёкам, усё больш выразна заяўляе пра сваю супрацьлеглую геапалітычную арыентацыю. Хутчэй за ўсё, у такім фармаце, з такім парадкам дня гэты кангрэс немагчымы”.