Меркаваная колькасьць ахвяраў сьвінога грыпу ў Мэксыцы дасягнула 149 чалавек, паведамілі ўлады краіны.
Паводле іхных зьвестак, наяўнасьць вірусу сьвінога грыпу пацьвердзілася 20 памерлых. Чакаюць вынікаў тэстаў у рэшце выпадкаў. Сьвіным грыпам захварэлі больш як паўтары тысячы чалавек.
У ЗША пацьвердзіліся 40 выпадкаў сьвінога грыпу, ніхто з хворых не памёр.
Першы ў Эўропе выпадак захворваньня на сьвіны грып пацьвердзіўся ў Гішпаніі ў чалавека, які нядаўна вярнуўся з Мэксыкі. Два выпадкі захворваньня на сьвіны грып пацьвердзіліся ў Вялікабрытаніі.
Па ўсім сьвеце прымаюць экстраныя захады, каб прадухіліць распаўсюджваньне хваробы.
У Беларусі ўведзены ўзмоцнены санітарны кантроль у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” і на мяжы. Плянуецца распрацаваць комплексны плян мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу, паведаміла галоўная дзяржаўная санітарная лекарка краіны Валянціна Качан у інтэрвію тэлеканалу ОНТ.
Бяда не прыходзіць адна. Сёньня ўвечары з Мэксыкі прыйшло паведамленьне пра моцны землятрус. У сталіцы магнітуда падземных штуршкоў сягала 6 балаў. Людзі ў паніцы выбягалі з дамоў. Паводле папярэдніх зьвестак, ахвяр і разбурэньняў няма.