“Мы падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу каля ўваходу ў Батанічны сад. Аднак нам у гэтым месцы адмовілі і накіравалі на Бангалор. Але ў той жа час на Бангалоры далі месца іншым заяўнікам.
Атрымліваецца, што ў адным і тым жа месцы, у адзін і той жа час плянуюцца два мерапрыемствы. Але гэта не адпавядае дзейнаму заканадаўству, паколькі паводле закона аб масавых мерапрыемствах заяўнік павінны забясьпечыць на гэтай тэрыторыі парадак. Таму мы цяпер тэрмінова вядзем перамовы з гарвыканкамам пра пошук іншага месца”.