Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі-2009: “Зьбярэмся і там вырашым”


Арганізатары Дня волі ў Менску пакуль не вызначыліся з маршрутам сьвяточнага шэсьця.


Арганізатары сьвяткаваньня 25 сакавіка ў Менску, што зьбіраюцца правесьці збор удзельнікаў акцыі каля Акадэміі навук а 18-й гадзіне, як было дазволена менскімі ўладамі.

Рашэньне аб далейшым маршруце і фармаце сьвяткаваньня будзе вырашана на месцы.

Да гэтага часу арганізатары зьбіраюцца праводзіць перамовы з усімі арганізацыямі, якія бяруць удзел у акцыі.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заклікаў сілавыя структуры ўтрымацца ад правакацый, бо акцыя будзе насіць выключна мірны характар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG