Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада дырэктараў пераможа крызіс?


У Савецкім раёне Гомеля дзевятнаццаць кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў вырашылі аднавіць раду дырэктараў, якая існавала за савецкім часам.

Узначаліў яе дырэктар ААТ “Гомельжалезабэтон” Аляксандар Старастаў. У прэзыдыюм рады ўвайшлі дырэктары вагонарамонтнага й хімічнага заводаў Ігар Красноў і Ігар Ляшэнка. Гаспадарнікі наважаны займацца аналізам стану прамысловасьці раёну, вырашэньнем сацыяльных і камунальных пытаньняў.

Дырэктарская рада на першым сваім паседжаньні выказалася за тое, каб правесьці 11 красавіка суботнік пад лёзунгам: “Родная зямля пачынаецца ля твайго парогу! Зробім наш раён прыгажэйшым!”

Аднаўленьне рады дырэктараў падтрымаў — ці, можа, нават ініцыяваў — нядаўна прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі раёну Алег Вялічка, які да гэтага быў дырэктарам Рэчыцкага піўзаводу. Ён сын Валянціна Вялічкі, колішняга першага сакратара Савецкага райкаму КПБ, а цяпер амбасадара Беларусі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG