Сёлета будуць адзначацца 70-я ўгодкі трох гістарычных падзеяў 1939 году:
Кандыдат гістарычных навук, сябра “Мэмарыялу” Ігар Кузьняцоў перакананы:
“Былі ахвяры і з аднаго, і з другога боку. Гэта і ахвяры савецкага рэжыму, гэта і ахвяры нацысцкага рэжыму. Год памяці будзе грамадзкай датай, таму што, натуральна, афіцыйная прапаганда ніяк не зрэагавала на наш зварот”.
Дата 17 верасьня выклікае неадназначную ацэнку гісторыкаў, грамадзкасьці. Чамусьці замоўчваецца, колькі было ахвяраў, колькі чалавек загінула, колькі рэпрэсавана, лічыць старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:
“Да гэтага часу гэта белая пляма — што ў афіцыйнай беларускай гісторыі, што ў расейскай афіцыйнай гісторыі. Нам убівалі ў галаву, што так званы вызвольны паход на тэрыторыю Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны адбываўся ў кветках, у абдымках. У сучасных расейскіх гістарычных крыніцах ужо зьяўляюцца статыстычныя зьвесткі, што незваротныя страты Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 году складалі да 22 тысяч чалавек. Тысяч 15 загінула пры баявых дзеяньнях. Добрая палова, а гэта каля 7 тысяч, загінула на тэрыторыі Беларусі. І нават слупка не паставілі…”
На думку гісторыка Ігара Кузьняцова, мэта акцыі — зрабіць акцэнт на тым, якой цаной адбывалася далучэньне Заходняй Беларусі да СССР:
“Можна адназначна сьцьвярджаць, што на тэрыторыі Беларусі было расстраляна ня менш за 4 тысячы польскіх афіцэраў. Маё асабістае меркаваньне — што ня менш за 7 тысяч афіцэраў было зьнішчана ў апэрацыі, якая праводзілася НКУС на падставе рашэньня Палітбюро ад 5 сакавіка 1940 году”.
Тысячы беларусаў былі рэпрэсаваныя, шмат каго дэпартавалі, саслалі ў Сыбір. Пісьменьнік, дасьледчык палітычных рэпрэсій 1930-40-х гадоў Леанід Маракоў кажа, што калі браць цывільнае насельніцтва, то ў Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцях яшчэ ёсьць дакумэнты з прозьвішчамі рэпрэсаваных, а ў Гомельскай і Палескай абласьцях дакумэнтаў ужо не засталося :
“Да прыкладу, у Гарадзенскай вобласьці арыштавана 40 тысяч. Гэта, як правіла, гаспадары. Жонкі, як правіла, не працавалі, да таго ж у кожнай сям’і было па 5-6 дзяцей. Тысячы дзяцей пасьля верасьня 1939-га хадзілі па вёсках, жабравалі. Вось такое было вызваленьне празь дзясяткі тысяч арыштаваных”.
- 23 жніўня — падпісаньне пакту аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай;
- 1 верасьня — пачатак Другой усясьветнай вайны; і
- 17 верасьня — далучэньне Заходняй Беларусі да СССР.