Фронтаўцы распачалі сваё паседжаньне хвілінай маўчаньня ў знак памяці Яны Паляковай. Старшыня менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч абвясьціў збор ахвяраваньняў, якія будуць перададзеныя маці Яны Паляковай у Салігорск.
Кіраўніцтва Партыі БНФ выказавала шчырыя спачуваньні маці праваабаронцы Яны Паляковай, яе блізкім і сябрам.