Свабодаўская пляцоўка будзе аддадзеная ў распараджэньне палітыкаў і эканамістаў, грамадзкіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі, культуры, спорту. Ужо добра вядомыя блогеры і тыя, хто толькі далучаецца да вялікай віртуальнай сям’і, выкажуцца па самых актуальных праблемах беларускай рэчаіснасьці.
Паводле абагульненага меркаваньня блогераў, у беларусаў асаблівай папулярнасьцю карыстаюцца такія пляцоўкі, як livejournal.com і blogs.tut.by, а таксама блогі на yandex.ru і LiveInternet. Першая пляцоўка — міжнародная, другая — беларуская, яшчэ дзьве — расейскія. Найбольш запатрабаваны, безумоўна, Livejournal. Заснаваны 10 гадоў таму ў ЗША, ён аб’яднаў амаль 20 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім сьвеце. Многія беларускія палітыкі, грамадзкія дзеячы маюць свае старонкі ў Livejournal, рэгулярна вядуць там запісы. З улікам спэцыфічных беларускіх рэаліяў гэта адна з магчымасьцяў данесьці сваю пазыцыю да чытачоў, абмінаючы цэнзуру.
Ці істотная розьніца паміж прыватнымі дзёньнікамі, зьмешчанымі ў беларускім сэктары інтэрнэту і, прыкладам, у амэрыканскім? Вось назіраньне Юліі, адной з актыўных блогерак. Яна лічыць, што беларуская ЖЖ-пляцоўка — гэта ў бальшыні ня проста дзёньнікі, а месца выказваньня меркаваньняў і поглядаў на падзеі ў краіне і сьвеце, штосьці кшталту прыватнага СМІ:
“Адрозьненьне беларускага ці расейскага Livejournal ад амэрыканскага і, мабыць, эўрапейскага таксама — у тым, што большасьць людзей, якія зьбіраюцца тут, не падлеткі. Іх асноўная мэта — ня толькі расповед пра свае штодзённыя заняткі, пра тое, як яны дзесьці патусаваліся, з кімсьці пазнаёміліся і г.д. Гэта людзі больш дарослыя; прыкладны кантынгент — ад 18 да 35 гадоў. То бок гэта людзі, сьветапогляд якіх фармуецца, і Livejournal яны выкарыстоўваюць менавіта для гэтага. Яны ствараюць суполкі, шукаюць аднадумцаў. У сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў нашай краіне, дзе беларуская мова выціснутая з тэлебачаньня, з газэт, Livejournal таксама — добрая пляцоўка для тых, хто хоча гаварыць па-беларуску. Прынамсі, ёсьць магчымасьць пісаць па-беларуску. Таму што часам у штодзённым жыцьці чалавек не карыстаецца мовай, але ў Livejournal вядзе дзёньнік па-беларуску”.
Блог папулярнага літаратара і мастака Адама Глобуса цытуе ня толькі “Наша Ніва”, але і дзяржаўныя СМІ, сярод якіх напаўлібэральная “Звязда” і нават цалкам праўладная “Советская Белоруссия”. Як ставіцца творца да папулярнасьці, якая на старонкі газэтаў ці інтэрнэт-парталаў перакачоўвае наўпрост з блогу?
Глобус: “Я не жыву праблемамі СМІ, я проста раблю такі прадукт. А тое, што на сёньняшні дзень ёсьць такая магчымасьць працаваць без рэдактара, бяз цэнзара (адносна бяз цэнзара, бо ёсьць нейкія мадэратары, якія спрабуюць загнаць гэта ў былую форму цэнзуры, але ня ведаюць, як усё зрабіць), то дзякуй Богу, што такая форма ёсьць. Але мяне ніколі не хвалявала — цытуюць, не цытуюць, я ня ставіў гэта за мэту. Мне проста вось блогі і інтэрнэт далі магчымасьць працаваць незалежна ад цэнзуры і рэдактара”.
Карэспандэнт: “То бок тэхнічны прагрэс справе ўсё ж на карысьць?”
Глобус: “Так, асабліва парнаграфіі. Парнаграфія любіла выкарыстоўваць любыя сродкі прагрэсу. А на другім месцы — гумар, канечне. Зь літаратурай, выяўленчым мастацтвам усё значна цяжэй. Таму што аўдыторыя спэцыфічная, мова абмяжоўвае ў пэўнай ступені. Каб блог пісаць па-ангельску ці па-кітайску, напэўна, у мяне было б больш фрэндаў. Але я беларускі пісьменьнік і беларускі мастак”.
Актыўнічаюць у блогах людзі, якія шмат паезьдзілі па сьвеце і раней за іншых далучыліся да міжнароднага досьведу. Перадусім гэта тычыцца спартоўцаў, якія паміж адказнымі стартамі бавяць час у інтэрнэце. Варта згадаць, што падчас мінулагодняга выступу футбольнай каманды БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў дзёньнік галоўнага трэнэра Віктара Ганчарэнкі перадрукоўвалі шмат якія міжнародныя інтэрнэт-парталы.
Напярэдадні чэмпіянату сьвету ў біятлёне, які стартуе ў Паўднёвай Карэі 14 лютага, у спартовым асяродку актыўна цытуецца блог аднаго з найбольш вядомых у мінулым беларускіх біятляністаў Вадзіма Сашурына. Праўда, спартовец не выключае, што ў дадзеным выпадку хутчэй спрацоўвае фактар пазнавальнасьці — заўзятары хочуць ведаць, што думаюць аўтарытэтныя пэрсоны наконт шанцаў беларусаў на посьпех ды пра допінгавыя скандалы — ахвярай аднаго зь якіх, дарэчы, колісь стаў і сам Сашурын.
Сашурын: “Мяркую, што чалавек ніколі ня ўключыць нейкі блог — спартовы ці які іншы — калі яго ад пачатку не цікавіць гэтая інфармацыя. А калі прозьвішча аўтара зацікавіла, ключавое слова — то ён заходзіць, шукае спасылкі па інфармацыі і пачынае чытаць нейкія думкі. Я ў прынцыпе спакойна да гэтага стаўлюся, нават калі ніхто не чытае. А чытаюць — нармальна, у кагосьці іншыя думкі. Я лічу, што гэта пэрспэктыўны кірунак і трэба яго разьвіваць. Ва ўсялякім выпадку, на Захадзе гэта, напэўна, асноўная скарбонка нестандартнай інфармацыі. Бо ў людзей, якія ведаюць, пра што гавораць, крыху іншае бачаньне, чым у журналістаў. Журналісты амаль заўсёды па-свойму ўсё інтэрпрэтуюць. Ня ведаю, колькі гэта пратрымаецца, але на сваім досьведзе бачу: гэта папулярна, думкі запатрабаваныя. Але ў бальшыні выпадкаў, калі можна ўжыць такое слова, “клююць” на імя спартоўца. Чапляюцца за вядомыя прозьвішчы, бо хочацца ведаць, што чалавек сабой уяўляе, што за ім стаіць”.
Адзін з распаўсюджаных сродкаў арганізацыі стасункаў у блогасфэры — тэматычныя суполкі. Яны кансалідуюць людзей, аб’яднаных агульнымі мэтамі ці зацікаўленьнямі. У беларускім сэктары папулярная суполка by_politics, якая аб’ядноўвае людзей, неабыякавых да палітыкі. Бадай, самая папулярная суполка — minsk_by. Яе тэматыка — Менск і ўсё, што яго тычыцца. Прыхільнікі беларускай мовы абмяркоўваюць свае надзённыя пытаньні на пляцоўцы by_mova. І гэта толькі вяршыня айсбэрга. Няпоўны сьпіс спэцыялізаваных суполак можна паглядзець на www.e-belarus.org/links/lj.html.
Аднак існуе думка, што сваю першапачатковую місію блогасфэра не выконвае. Яна так і ня стала публічнай трыбунай, а абмяжоўваецца рамкамі міжсабойчыка, дзе тусуецца абмежаванае кола людзей. Прынамсі, такой пазыцыі трымаецца гісторык Сяргей Харэўскі, праз чый блог чырвонай ніткай праходзіць тэма ўратаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі:
Харэўскі: “Тыя надзеі, якія ўскладалі на падобныя спосабы самавыяўленьня, самарэклямаваньня, на вялікі жаль, ня спраўдзіліся. Усё ж блогі існуюць паасобна, на розных парталах, сайтах. І часам адзін блогер ня ведае, што піша іншы блогер: паведаміць сваім калегам — гэта беспасярэдна параіць ім зьвярнуцца туды. І атрымліваецца, што найчасьцей чытачамі блогаў зьяўляюцца сябры, калегі блогера, зь якімі можна кантачыць і бяз гэтага “пятага кола”, а наўпрост. Альбо абсалютна выпадковыя людзі, якія зьнянацку туды трапляюць. Такіх усё ж адзінкі, бо тут ёсьць, на маю думку, праблема выбару. Гэтых парталаў стала так шмат — форумаў, чатаў, блогаў, і Livejournal ёсьць яшчэ — што разабрацца — дзе, што і як — даволі цяжка. Адсачыць за дзень усё, што цябе цікавіць, усе патэнцыйна цікавыя табе запісы ў Livejournal, на чатах і форумах — амаль нерэальна”.
У Беларусі, паводле зьвестак на пачатак лютага, зарэгістравана крыху больш за 33 тысячы карыстальнікаў Livejournal. Але калі ўлічыць, што іншы арыгінал месцам пражываньня пазначае Марс ці Вэнэру, то колькасьць беларусаў у Жывым Журнале, напэўна, большая. Аднак нават пры такой статыстыцы Беларусь займае 12 месца ў сьвеце паводле колькасьці ЖЖ-блогераў, а ў пераліку на колькасьць насельніцтва — увогуле апынаецца сярод сусьветных лідэраў.