Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літву непакоіць перспектыва АЭС на мяжы


Эдмінас Багдонас
Эдмінас Багдонас

Літву вельмі хвалюе намер Беларусі пабудаваць атамную станцыю паблізу беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы. Пра гэта сёньня казаў амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Менску Эдмінас Багдонас.


Ён правёў прэсавую канфэрэнцыю, нагодай для якой сталі Дзень аднаўленьня Літоўскай дзяржавы і 1000-годзьдзе Літвы.

Амбасадар Эдмінас Багдонас не хаваў заклапочанасьці з нагоды плянаў пабудовы беларускай атамнай электрастанцыі:

“Вядома, нас хвалюе. Нас нават вельмі хвалюе. І гэта натуральна. Станцыя будзе будавацца ўсяго за 23 кілямэтры ад мяжы зь Літвой і менш як за 100 кілямэтраў ад Ігналінскай АЭС”.

Спадар Багдонас таксама адзначыў:

“Нас турбуе ня сам факт будаўніцтва АЭС, а тое, што ў гэтай справе адчуваюцца клопаты іншай краіны. Ня вы ж будзеце самі будаваць станцыю, наколькі мы чулі, ня вашы рэактары, ня вашы спэцыялісты”.

Раней беларускія ўлады заявілі, што фінансаваць і будаваць беларускую АЭС будзе Расея. Прынамсі, дырэктар дэпартамэнту разьвіцьця ядзернай энэргетыкі міністэрства энэргетыкі Беларусі Мікалай Груша казаў, што дакумэнты на будаўніцтва ўжо накіраваныя ў расейскую дзяржаўную карпарацыю “Росатом”:

“Спачатку трэба падпісаць агульнае рамачнае пагадненьне. А яно дазволіць весьці канкрэтныя перамовы з канкрэтнай кампаніяй”.

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч ня лічыць выбар Астравецкай пляцоўкі найлепшым:

Аляксандар Вайтовіч
“Ружа вятроў у нас такая, што пераважаюць вятры з паўночнага захаду. І якраз на самым паўночным захадзе мы зьбіраемся будаваць гэтую станцыю. Крый Божа, я стукаю тут па дрэве і па ўсім, што пад рукою, але раптам што здарыцца, дык усё панясе сюды — на Менск, на Беларусь. Таму што асноўныя вятры адтуль”.

Акадэмік дадае, што паўночна-заходнія вятры асабліва часта дзьмуць у бок Беларусі ўвосень і ўзімку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG