Такую заяву зрабіў сёньня намесьнік прэм'ер міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле беларускага міністэрства энэргетыкі, было дамоўлена завяршыць падрыхтоўку да пабудовы станцыі у першым квартале гэтага году. Пабудова тысяча-мэгаватнага рэактару мае завяршыцца ў дзьве тысячы шаснаццатым годзе, другога – у 2018. Чакаецца, што вытворчасьць электраэнэргіі АЭС складзе 27-30% ад агульнага аб’ёму вытворчасьці электраэнэргіі ў краіне.
Расейская кампанія Атомстройэкспорт была абраная урадам Беларусі для пабудовы атамнай электрастанцыі на літоўскім памежжы.
Самае папулярнае
1