У суботу, 7 лютага, у менскім Палацы дзяцей і моладзі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алеся Кудрыцкага “Капітан Танака”. Арганізатарамі імпрэзы выступаюць інтэрнэт-сайт “Dzietki.org” і рэдакцыя газэты “Наша Ніва”.
Плястылінавага “Капітана Танаку”, а таксама вершаваныя радкі да яго дзеці і дарослыя ўпершыню пабачылі на старонках газэты “Наша Ніва”. Аўтарам ідэі і яе выканаўцам стаў журналіст Алесь Кудрыцкі. Цяпер спадар Кудрыцкі ў замежнай камандзіроўцы і зьявіцца толькі на прэзэнтацыі ўласнай кнігі. Таму пра праект гаворыць рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко:
“Капітан Танака” — ён існуе ўжо ў самых розных вымярэньнях. Пачынаўся ён як “Газэтка дзеткам” — гэта была адна са старонак “Нашай Нівы”. Паралельна ён пачаў жыць у інтэрнэце: Алесь здымае цэлыя мультфільмы з удзелам гэтых герояў. Відаць, дзяцей прываблівае тое, што іх вельмі лёгка зрабіць, а таксама — што яны вельмі пазытыўныя. Гэты праект — ён проста геніяльны. Бо зараз, пры такім дэфіцыце цікавых сучасных кніжак па-беларуску, мне падаецца, гэта выдатнае дасягненьне, што ўдалося выдаць гэтую кнігу“.
Акрамя знаёмства з аўтарамі й выдаўцамі, дзеткам прапануюць майстар-клясы, як ляпіць Танакаў з плястыліну, прагляд мультфільму, фотаздымкі і аўтографы на памяць. Заснавальніца інтэрнэт-сайту “Dzietki.org” Крысьціна Вітушка кажа, што ахвотных патрапіць на імпрэзу вельмі шмат:
“Калі кніжка выйшла і яе ўпершыню прынесьлі ў садок, у нашую групу, то дзеткі проста падралі яе на кавалачкі, бо кожны цягнуў да сябе. Таму бацькі пасьля дамаўляліся, каб набыць кожнаму па асобніку. А праз тыдзень усе ўжо вывучылі гэтыя вершыкі на памяць. Бальшыня дзетак успрынялі гэтую тоненькую кніжачку як часопіс і цяпер пытаюцца, калі выйдзе другі нумар. Таму, вядома, калі Алесь Кудрыцкі прапанаваў зрабіць прэзэнтацыю, то мы ахвотна пагадзіліся. Праблема стаяла, як абмежаваць колькасьць удзельнікаў, бо памяшканьне адносна невялікае, а ахвотных вельмі шмат”.
Тым ня менш спадарыня Вітушка запрашае на прэзэнтацыю ўсіх ахвотных. Імпрэза адбудзецца а 16:00 на Старавіленскім тракце, 41.