Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі больш за 80 цыганоў у мікрараёне Сьцяпянка. У міліцыі ў іх узялі адбіткі пальцаў. Кожнага здымалі на відэакамэру для архіву. Цыганы абвінавачваюць міліцэйскае кіраўніцтва ў самавольстве і парушэньні дзейнага заканадаўства. Кіраўнік аддзелу міліцыі паведаміў “Свабодзе”, што ягоныя падначаленыя дзейнічалі ў рамках “прапрацоўкі” раёну.
Адзін з затрыманых паведаміў “Свабодзе”, што ў дом, дзе жыве ягоная сям’я, міліцыянты прыйшлі а палове 9-й раніцы.
“Ня грукалі ў дзьверы, адразу забеглі, пакідалі ўсіх на падлогу: “Ляжаць, сукі!”. Усіх: і дзяцей і жанчын. Дзеці крычаць. А яны не даюць падысьці да дзяцей… Мы так ляжалі на падлозе хвілінаў 40 амаль голыя, бо многіх забралі з ложкаў.
Пачалі рабіць ператрус. Нічога не прад’яўлялі. Яны нават не казалі, што зь міліцыі. У бабулі запыталі: “Дзе тваё золата?!”. Потым усіх паставілі ў адну шарэнгу і павялі ў аўтобус…
Усе суседзі глядзелі на гэта… Прывезьлі ў міліцыю, завялі ў актавую залю, а там ужо чалавек 70-80 цыганоў. Нічога не тлумачылі. Сказалі: “Возьмем адбіткі й пойдзеце дадому”. Мы вярнуліся толькі ў 16 гадзінаў. Казалі: «Вы чулі, што быў тэракт?» Так што мы тэрарысты”.
Некаторых супрацоўнікі міліцыі затрымалі на вуліцы. Аляксандар расказаў:
“Я еду на машыне. Толькі выехаў з двара, выбягаюць з аўтобуса ў масках, кідаюць мяне тварам у сьнег і пачынаюць зьбіваць. Сіняк пад вокам, нагу перабілі…”
Адзін з затрыманых заявіў:
“Мы кажам міліцыянтам, што паскардзімся на іх. А яны тады: «Скардзіцца будзеце?! Ну дык мы наступным разам у вас наркотыкі знойдзем. Мы кожны месяц будзем рабіць у вас рэйды!»”
Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну Менску Алег Гайдукевіч паведаміў, што некаторыя з затрыманых засталіся ў міліцыі. Ён патлумачыў, што цыган затрымалі падчас міліцэйскай апэрацыі.
“У нас праводзілася «адпрацоўка» мікрараёну Сьцяпянка. Праводзілася, бо ў нас ёсьць інфармацыя і па наркотыках, і па крадзяжах, а таксама па злачынцах, якія ў вышуку. Апроч таго, мы мелі інфармацыю пра тое, што ў некаторых дамах, дзе жывуць цыганы, ёсьць людзі, якіх яны трымаюць гвалтоўна і якія на іх працуюць.
Я не кажу, што ўсе цыганы кепскія людзі. Я да ўсіх стаўлюся аднолькава. Але мы мелі інфармацыю і ладзілі мерапрыемствы, каб яе праверыць. Згодна з законам усё правільна дакумэнтавалася, усё было аформлена.
Кагосьці здымалі на відэа, кагосьці правяралі на датычнасьць да злачынстваў. Звычайная міліцэйская праца. Дарэчы, яны самі могуць пацьвердзіць, што ніякага дачыненьня да выбуху гэта ня мае. Можа, якому-небудзь цыгану гэта сказалі, але гэта ня значыць, што так яно й было.
Некаторыя зь іх у нас засталіся. У нас зьявіліся да іх пытаньні. Нікога незаконна не затрымлівалі“.
Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну дадае:
“Інфармацыя да роздуму. Прыходзіць да мяне адзін з залатымі ланцугамі, добра апрануты, і пытаецца: «За што затрымалі маіх дзяцей?». Я пытаюся: «Дзе працуеш?». Кажа: «Нідзе». Пытаюся: «Дзе дзеці працуюць?». Кажа: «Нідзе». «За кошт чаго жывяце?». Кажа: «Хусткі на базары прадаём». Ну, я ж разумею, што прадаваць хусткі і хадзіць у золаце… Ёсьць пытаньні. Тое, што цыганоў мы рэгулярна затрымліваем за наркотыкі. Некаторыя зь іх жывуць у такіх дамах, што, паверце мне, мы такія не пабудуем”.
Некаторыя з затрыманых цыганоў паведамілі “Свабодзе”, што будуць скардзіцца ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў. Яны будуць патрабаваць, каб міліцэйскія рэйды ладзіліся такім чынам, каб не чынілася шкода малым дзецям, каб не было зьбітых падчас затрыманьня, а таксама каб іх не вялі як злачынцаў на вачах суседзяў.
Адзін з затрыманых паведаміў “Свабодзе”, што ў дом, дзе жыве ягоная сям’я, міліцыянты прыйшлі а палове 9-й раніцы.
“Ня грукалі ў дзьверы, адразу забеглі, пакідалі ўсіх на падлогу: “Ляжаць, сукі!”. Усіх: і дзяцей і жанчын. Дзеці крычаць. А яны не даюць падысьці да дзяцей… Мы так ляжалі на падлозе хвілінаў 40 амаль голыя, бо многіх забралі з ложкаў.
Пачалі рабіць ператрус. Нічога не прад’яўлялі. Яны нават не казалі, што зь міліцыі. У бабулі запыталі: “Дзе тваё золата?!”. Потым усіх паставілі ў адну шарэнгу і павялі ў аўтобус…
Ня грукалі ў дзьверы, адразу забеглі, пакідалі ўсіх на падлогу: “Ляжаць, сукі!”
Некаторых супрацоўнікі міліцыі затрымалі на вуліцы. Аляксандар расказаў:
“Я еду на машыне. Толькі выехаў з двара, выбягаюць з аўтобуса ў масках, кідаюць мяне тварам у сьнег і пачынаюць зьбіваць. Сіняк пад вокам, нагу перабілі…”
Адзін з затрыманых заявіў:
“Мы кажам міліцыянтам, што паскардзімся на іх. А яны тады: «Скардзіцца будзеце?! Ну дык мы наступным разам у вас наркотыкі знойдзем. Мы кожны месяц будзем рабіць у вас рэйды!»”
Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну Менску Алег Гайдукевіч паведаміў, што некаторыя з затрыманых засталіся ў міліцыі. Ён патлумачыў, што цыган затрымалі падчас міліцэйскай апэрацыі.
Мы мелі інфармацыю пра тое, што ў некаторых дамах, дзе жывуць цыганы, ёсьць людзі, якіх яны трымаюць гвалтоўна.
Я не кажу, што ўсе цыганы кепскія людзі. Я да ўсіх стаўлюся аднолькава. Але мы мелі інфармацыю і ладзілі мерапрыемствы, каб яе праверыць. Згодна з законам усё правільна дакумэнтавалася, усё было аформлена.
Кагосьці здымалі на відэа, кагосьці правяралі на датычнасьць да злачынстваў. Звычайная міліцэйская праца. Дарэчы, яны самі могуць пацьвердзіць, што ніякага дачыненьня да выбуху гэта ня мае. Можа, якому-небудзь цыгану гэта сказалі, але гэта ня значыць, што так яно й было.
Некаторыя зь іх у нас засталіся. У нас зьявіліся да іх пытаньні. Нікога незаконна не затрымлівалі“.
Кіраўнік міліцыі Партызанскага раёну дадае:
Цыганоў мы рэгулярна затрымліваем за наркотыкі. Некаторыя зь іх жывуць у такіх дамах, што, паверце мне, мы такія не пабудуем.